26 красавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Барселоне 15-гадовы падлетак выйграў у латарэю 200 тысяч еўраў

Відэафакт: У Барселоне 15-гадовы падлетак выйграў у латарэю 200 тысяч еўраў

Удачлівы хлопец набыў латарэйны білет за 20 еўраў за дзень да розыгрышу.

У Гішпаніі адбыўся розыгрыш традыцыйнай латарэі, адным з пераможцаў якой стаў 15-гадовы хлопчык, паведамляе El Pais.

Сям'я хлопчыка пераехала ў Барселону блізу дзесяці гадоў таму з Румыніі. Удачлівы хлопец набыў латарэйны білет за 20 еўраў за дзень да розыгрышу. У выніку білет прынёс яму 200 тысяч еўраў.

«Я пакуль не ведаю, што буду рабіць з такой велізарнай сумай. Хутчэй за ўсё куплю сабе новы смартфон, а яшчэ куплю сабе маленькую кватэрку», - прызнаўся падлетак.

Штогод у Гішпаніі 6 студзеня праходзіць розыгрыш самай папулярнай латарэі. Варта адзначыць, што выпускаецца некалькі квіткоў з аднолькавымі нумарамі, таму сума выйгрышу дзеліцца ў роўных частках паміж усімі пераможцамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках