26 красавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей апавёў падрабязнасці плана «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй

20
Макей апавёў падрабязнасці плана «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ
ФОТА: ІТАР-ТАСС

РФ прапанавала стварыць некалькі наднацыянальных структураў.

Карту інтэграцыі Расеі і Беларусі могуць узгадніць да 8 снежня, у ёй прадугледжаная праца над адзіным падатковым кодэксам, сказаў у інтэрв'ю РБК кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

– Перш чым гаварыць пра ўвядзенне нейкай адзінай валюты, стварэнне адзінага эмісійнага цэнтра, трэба спачатку наладзіць нармальнае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і ліквідаваць усе бар'еры і перашкоды, – сказаў ён.

Разам з тым, адзначыў Макей, у карце будзе прадугледжаная праца над адзіным падатковым кодэксам.

– Але сёння гэта выглядае, я сказаў бы, як палітычная мэта, праца над кодэксам павінна весціся цягам як мінімум некалькіх месяцаў, а то і гадоў. Але тым не менш мэта гэтая пазначаная. І я думаю, што нашы спецыялісты адпрацуюць усе пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай гэтага дакумента, – растлумачыў міністр.

Паводле словаў Макея, падчас абмеркавання плана інтэграцыі з расейскага боку гучалі «абсалютна непрымальныя» прапановы. Напрыклад, пра стварэнне некалькіх наднацыянальных структураў.

«Але “прэзідэнты” на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 18 ліпеня абмеркавалі гэтыя прапановы і адназначна пастанавілі, што яны не адпавядаюць палажэнням дамовы, таму трэба сканцэнтравацца на эканамічнай праблематыцы, на паглыбленні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, на ўзгадненні правілаў, звязаных з мытным заканадаўствам, з сертыфікацыяй, стандартызацыяй і іншым. Мы павінны аддаць больш увагі правядзенню ўзгодненай сельскагаспадарчай і прамысловай палітыкі – гэта самае галоўнае, – сказаў ён.

Макей таксама дапусціў, што 8 снежня кіраўнікі Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка могуць ужо падпісаць дакумент.

– «Прэзідэнты» дамовіліся пра сустрэчу з нагоды 20-годдзя «саюзнай дамовы» і паставілі задачу ўрадам абедзвюх краінаў падрыхтаваць адпаведныя дарожныя карты для ўрэгулявання адпаведных праблемных пытанняў. Будзем спадзявацца, што гэта адбудзецца.

Аднак ён дадаў, што, перад тым як пачынаць паглыбленую інтэграцыю, трэба развязаць актуальныя праблемы, а гэта: «падатковы манеўр, ліквідацыя перашкодаў у пастаўках сельскагаспадарчай, прамысловай прадукцыі, перамовы пра ўрэгуляванне спрэчных момантаў, звязаных з коштамі на газ і нафту, і так далей».

Нагадаем, што лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч пасля публікацыі расейскім выданнем «Коммерсант» артыкула пра план аб'яднання эканомік Беларусі і Расеі заявіў пра гатоўнасць абараняць суверэнітэт нашай краіны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках