26 красавiка 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы жыхароў Ганконга зноў выйшлі на пратэстную акцыю

1
Тысячы жыхароў Ганконга зноў выйшлі на пратэстную акцыю
ФОТА: REUTERS

Мітынгоўцы ўзвялі вулічныя барыкады.

У Ганконгу ў суботу, 12 кастрычніка, чарговым разам прайшла маштабная акцыя пратэсту супраць урада. У дэманстрацыі ўзялі ўдзел тысячы чалавек, піша «Нямецкая хваля».

Падчас дэманстрацый былі зафіксаваныя адзінкавыя сутычкі. Так, мітынгоўцы падпалілі ўваход на адну са станцый метро, а таксама ўзвялі вулічныя барыкады. Аднак дагэтуль не было жорсткіх сутыкненняў з паліцыяй. Праваахоўнікі заклікалі «дэбашыраў» спыніць нелегальныя дзеянні.

Нягледзячы на тое, што на мінулым тыдні ў Ганконгу забаранілі хаваць твар, многія дэманстранты прыйшлі ў масках, каб такім чынам схаваць сваю асобу, а таксама выступіць супраць забароны.

Пратэсты Ганконгу ўспыхнулі з новай сілай пасля таго, як кіраўніца адміністрацыі горада Кэры Лам у рамках заканадаўства аб надзвычайных сітуацыях забараніла дэманстрантам хаваць свой твар. Актывісты ў адказ сталі падпальваць станцыі метро, ладзіць пажары на вуліцах і пляжыць крамы, уладальнікаў якіх падазраюць у сувязях з мацерыковым Кітаем.

Кэры Лам рэзка асудзіла дзеянні дэманстрантаў, падкрэсліўшы, што больш не мае намеру мірыцца з пагромамі. «Экстрэмальныя дзеянні пагромшчыкаў у масках зрабілі вечар вельмі змрочным і напалову паралізавалі ганконгскае грамадства. Усе занепакоеныя, усхваляваныя ці нават напалоханыя. Жахлівы гвалт меў месца ва ўсіх раёнах Ганконга», - канстатавала Лам у відэазвароце да народа.

Ганконгскія заканадаўцы з дэмакратычнага лагера паспрабавалі аспрэчыць забарону на нашэнне масак у судзе, аднак Вярхоўны суд адхіліў пярэчанні. Тым не менш у канцы кастрычніка павінна адбыцца падрабязная праверка ў гэтым пытанні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках