27 красавiка 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкламных плакатаў на праспекце Незалежнасці больш не будзе

4
Рэкламных плакатаў на праспекце Незалежнасці больш не будзе

Таксама на праспекце заменяць святочную ілюмінацыю.

Рэкламныя плакаты больш не будуць вешаць на праспекце Незалежнасці. Пра гэта падчас жывой тэлефоннай лініі распавёў старшыня Менгарвыканкама Анатоль Сівак, паведамляе tut.by.

Паводле слоў Сівака, даручэнне ў эстэтызацыі праспекта Незалежнасці было дадзенае гарадскім службам некалькі месяцаў таму. Ачыстка адцінка галоўнай гарадской магістралі ад рэкламных плакатаў - частка гэтага працэсу.

- Прыбралі плакаты, на апорах асвятлення таксама не будзе нічога лішняга, толькі дарожныя знакі і элементы адраснага арыентавання, дзе яны неабходныя, - распавёў кіраўнік сталіцы.

Анатоль Сівак таксама паведаміў, што на праспекце заменяць святочную ілюмінацыю: традыцыйныя гірлянды знікнуць, а замест іх з'явяцца іншыя тэхнічныя развязанні. Адзін з прапанаваных варыянтаў - праектары, якія будуць трансляваць карцінкі на размешчаныя тут будынкі.

Некалькі дзён таму, нагадаем, у Менску склалі электронную петыцыю, у якой просяць улады адмовіцца ад выкарыстання рэкламных плакатаў на праспекце Незалежнасці. На думку яе аўтараў, расцяжкі псуюць архітэктурнае аблічча магістралі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках