26 красавiка 2024, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі беспрацоўны выйграў суд у пракурора

5
У Гомелі беспрацоўны выйграў суд у пракурора
КАНСТАНЦІН АКСЁНАЎ
ФОТА: ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Жыхару горада дапамог незалежны прафзвяз РЭП.

14 кастрычніка суддзя суда Савецкага раёна Гомеля Аксана Касцюкевіч адмовіла гарадскому пракурору ў пазове аб спагнанні з беспрацоўнага гамельчука Канстанціна Аксёнава 3342 беларускіх рублёў (блізу 1635$), выдаткаваных дзяржавай на ягонае навучанне кіроўцам тралейбуса, паведамляе «Гомельская весна».

Хлопец ўступіў у незалежны прафзвяз РЭП, і як выявілася, не пралічыўся.

Ягоныя інтарэсы ў судзе прадстаўляў прававы інспектар працы прафзвязу РЭП Леанід Судаленка, які нагадаў, як маладзён адпаведна з накіраваннем гарадской управы занятасці скончыў курсы кіроўцы тралейбуса, а да працы не дапушчаны па стане здароўя, нягледзячы на тое, што раней быў прызнаны прыдатным. Такі вердыкт яму вынеслі ўсё ў той жа спецыялізаванай паліклініцы №7.

«Судовыя слуханні справы доўжыліся два месяцы, суд дасканала апытаў усіх лекараў, якія маюць дачыненне да праходжання медкамісій. Выявілася, у двух лекараў, як і ў юрыстаў, тры меркаванні. Адзін ставіць дыягназ здаровы, хоць у космас адпраўляй, іншы наадварот пярэчыць, не прыдатны ў сілу стану свайго здароўя. Мы першапачаткова заявілі, што Канстанцін Аксёнаў не павінен плаціць за памылкі лекараў і сёння гэту пазіцыю ў судзе абаранілі», - падзяліўся вынікам справы прафсаюзны юрыст.

Пастанова суда першай інстанцыі ў законнае дзеянне не ўвайшла і можа быць цягам 15 дзён апратэставаныя пракуратурай у Гомельскі абласны суд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках