26 красавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не капітуляцыі!»: Украінцы пратэстуюць супраць развядзення войскаў

10
«Не капітуляцыі!»: Украінцы пратэстуюць супраць развядзення войскаў

Удзельнікі акцыі не згодныя з умовамі формулы Штайнмаера.

Сёння, у Дзень абаронцы Украіны, у кіеўскім парку Шаўчэнкі а 16:00 паводле Менскага часу пачаўся марш «Не капітуляцыі». Пра гэта гаворыцца на event-старонцы мерапрыемства ў Facebook, паведамляе liga.net.

Удзельнікі акцыі патрабуюць ад улады не разводзіць войскі ўздоўж лініі размежавання, а таксама не надаваць асаблівага статусу акупаваным тэрыторыям Данбаса і амністыі баевікам.

Чакаецца, што ў маршы будуць удзельнічаць ветэраны баявых дзеянняў на ўсходзе краіны. Арганізатары запэўніваюць, што акцыя пройдзе без палітычных лозунгаў і без палітыкаў на чале калон.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўдзельнікаў акцыі з просьбай не рэагаваць на правакацыі, каб «не ствараць карцінку для расейскіх СМІ».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках