Ягор Герасімаў выйшаў у 1/8 фіналу «Кубка Крамля»
1- 16.10.2019, 12:35
- 7,011
Беларускі тэнісіст не пакінуў шанцаў Томасу Фабіяна.
Беларус Ягор Герасімаў прадаўжае паспяховае прасоўванне па турнірнай сетцы "Кубка Крамля": пераадолеўшы сіта кваліфікацыі, наш суайчыннік прайшоў і першае кола турніру, разабраўшыся з італьянцам Томасам Фабіяна, піша "Прэсбол".
У 1/8 фіналу Герасімаў пазмагаецца з расейцам Андрэем Рублёвым (43 АТП), пасеяным на турніры пад шостым нумарам.
Кубак Крамля, Масква, Расея
Прызавы фонд – 840 130 даляраў
Адзіночны разрад. 1-е кола
Ягор Герасімаў (98 АТП, Беларусь) – Томас Фабіяна (89 АТП, Італія) – 6:3, 6:4