8 снежня 2019, Нядзеля, 13:19
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Украінскіх дэпутатаў будуць пазбаўляць выплат за прагулы ды ігнараванне галасавання

2
Украінскіх дэпутатаў будуць пазбаўляць выплат за прагулы ды ігнараванне  галасавання
Фота: Getty Images

За закон прагаласавалі 265 народных дэпутатаў.

Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб пазбаўленні народных дэпутатаў права на дэпутацкія выплаты, калі яны без паважнай прычыны не будуць галасаваць на пленарных пасяджэннях, або будуць прапускаць пасяджэнні камітэтаў, паведамляе «Украінская праўда».

За законапраект №1035-2 у другім чытанні і цалкам прагаласавалі 265 народных дэпутатаў.

Дакумент прадугледжвае наступную норму: калі народны дэпутат цягам каляндарнага месяца за адну чарговую сесію Вярхоўнай Рады без уважлівых прычын не бярэ непасрэдны ўдзел у больш чым 30 адсотках галасавання пры прыняцці пастаноў на пленарных пасяджэннях ВР або ў больш чым 50 адсотках пасяджэнняў камітэта, у склад якога абраны, такому народнаму дэпутату не кампенсуюцца выдаткі, звязаныя з выкананнем дэпутацкіх паўнамоцтваў, за адпаведны каляндарны месяц.

Загад аб спыненні выплат выдае старшыня Вярхоўнай Рады на пастанову камітэта ў пытаннях дэпутацкай этыкі.

Таксама прыняты нардэпамі закон не прадугледжвае працэдуру пісьмовай рэгістрацыі парламентарыяў на пленарных пасяджэннях.

У ім гаворыцца пра тое, што перад адкрыццём кожнага пленарнага пасяджэння ў зале пасяджэнняў Вярхоўнай Рады народны дэпутат рэгіструецца з дапамогай электроннай сістэмы шляхам націску кнопкі «за».

Калі ж ён гэтага не зрабіў, але цягам пленарнага пасяджэння браў удзел у галасаваннях, ён уважаецца за таго, хто зарэгістраваўся з дапамогай электроннай сістэмы.

Падставай для налічэння нардэпам заробку інфармацыя аб яго ўдзеле ў не менш чым 70 адсотках галасавання Вярхоўнай Рады на кожным пленарным пасяджэнні.

Улік удзелу народнага дэпутата ў галасаванні пры прыняцці пастаноў Вярхоўнай Рады ажыццяўляецца з дапамогай электроннай сістэмы, а звесткі такога ўліку (у адсотках) агучваюцца за кожны дзень пленарных пасяджэнняў на афіцыйным вэб-сайце Вярхоўнай Рады і на асабістай старонцы народнага дэпутата, размешчанай на афіцыйным вэб-сайце Вярхоўнай Рады».

Гэты закон набывае моц з дня, наступнага за днём яго апублікавання, і ўводзіцца ў дзеянне з 1 дня месяца, наступнага за месяцам яго апублікавання.