26 красавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва хоча зрабіць для сябе немагчымым куплю энэргіі з БелАЭС

9
Літва хоча зрабіць для сябе немагчымым куплю энэргіі з БелАЭС

Прэзідэнт Літвы падаў парламенту папраўкі да законаў аб куплі электраэнэргіі.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падаў парламенту папраўкі да законаў, накіраваныя на прадухіленне набыцця электраэнэргіі ў краінах з небяспечнымі ядзернымі электрастанцыямі, паведамляе афіцыйная старонка прэзідэнта Літвы, паведамляе «Белсат».

«Імпарт электраэнергіі, вырабленай такім чынам, небяспечны для навакольнага асяроддзя і грамадскага здароўя Літвы, стварае пагрозу для нашай нацыянальнай бяспекі. Таму зараз неабходна прыняць дадатковыя меры, якія абмяжуюць магчымасці такой электраэнергіі патрапіць на тэрыторыю Літвы», – заявіў Наўседа.

апраўкі прадугледжваюць маментальнае адкліканне выдадзеных дазволаў на імпарт электраэнергіі з краін, дзе атамная станцыя прызнаная небяспечнай, і адмову ў выдачы новых.

Акрамя таго, Дзяржаўная служба па рэгуляванні энергетыкі зможа звярнуцца ў каардынацыйны камітэт па нацыянальнай бяспецы для праверкі імпарцёраў электраэнергіі. І калі будуць выяўлены магчымыя пагрозы нацыянальнай бяспекі Літвы, то служба зможа ануляваць дзеянне дазволу.

Два гады таму літоўскі Сейм заканадаўча прызнаў будаваную Астравецкую АЭС пагрозаю нацыянальнай бяспецы, навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю ды абмежаваў імпарт энергіі з Беларусі і Расеі.

Вільня сцвярджае, што ўчастак, на якой стаіць АЭС, знаходзіцца ў межах сейсмічнай зоны, і праект мае розныя сур’ёзныя недахопы.

Прэм’ер-міністр Літвы нават прапаноўваў Менску перарабіць ядравую станцыю ў Астраўцы ў газавую.

Пра адмову набываць энергію з БелАЭС заявіла таксама Польшча.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках