26 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Twitter удакладніў правілы для допісаў палітычных дзеячаў

4
Twitter удакладніў правілы для допісаў палітычных дзеячаў

Гаворка ідзе пра шэсць тыпаў выпадкаў.

Кіраўніцтва сацсеткі Твітэр хоча абмежаваць распаўсюд допісаў палітыкаў, змест якіх парушае правілы платформы. Гаворка ідзе пра шэсць тыпаў выпадкаў: услаўленне тэрарызму, пагроза гвалту, публікацыя асабістых звестак, інтымных фота і відэа без згоды фігурантаў, сэксуальнай эксплуатацыі дзяцей і ўсіх відаў самапашкоджання. Пры гэтым гаворка ідзе не толькі пра ўласныя допісы карыстальнікаў сэрвісу, але і пра перадрук. Іх далейшае распаўсюджванне будзе абмежаванае алгарытмам твітэра, а акрамя таго, пад допісамі, чыё ўтрыманне будзе выклікаць пытанні, з'явяцца аўтаматычныя ўказанні на верагодныя парушэнні, паведамляе DW.

Раней кіраўніцтва сацсеткі заяўляла, што допісы палітыкаў не будуць выдаляцца, нават калі яны парушаюць правілы карыстання, што звязана з патэнцыйнай каштоўнасцю для СМІ ці калі яны ўяўляюць сабой «грамадскі інтарэс». Між іншым, у ЗША выклікалі пытанні шэраг допісаў прэзідэнта краіны Дональда Трампа, дзе ён, на меркаванне шматлікіх экспэртаў, дазволіў сабе пагрозы на адрас журналістаў. Акрамя таго, нядаўна Трамп працытаваў словы баптысцкага пастара Джэфрэса, чые погляды лічацца радыкальнымі.

Аналагічная дыскусія пра заявы палітыкаў разгортваецца і ў дачыненні да найбуйнейшай сацыяльнай сеткі ў свеце Facebook. Многія абвінавачваюць адміністрацыю Facebook у тым, што яна таксама дазваляе палітыкам распаўсюджваць хлусню і фэйкі. Між іншым, на гэта скардзілася Элізабэт Уорэн з Дэмакратычнай партыі, якая хоча скласці канкурэнцыю Трампу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2020 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках