26 красавiка 2024, Пятніца, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Дай Бог, каб Керчанскі мост не абваліўся, пакуль Расея не сыдзе з Крыма

Мустафа Джамілеў: Дай Бог, каб Керчанскі мост не абваліўся, пакуль Расея не сыдзе з Крыма
МУСТАФА ДЖАМІЛЕЎ

Што Украіна будзе рабіць з расейцамі, калі верне паўвостраў.

За 5 з паловай гадоў акупацыі Крыма Расея ўжо пераправіла на паўвостраў блізу паўмільёна сваіх грамадзянаў. Гэта робіцца для таго, каб напоўніць востраў вернападданымі. Адначасова з Крыма выцясняецца карэннае насельніцтва крымскіх татараў, паколькі яны не згодныя на супрацоўніцтва з акупантамі. Пра гэта апавёў "Апострафу" адзін з лідараў крымска-татарскага нацыянальнага руху, народны дэпутат Мустафа Джамілеў.

– У ААН афіцыйна прызналі, што Расея перасяляе сваіх грамадзянаў у Крым, змяняючы этнічны склад паўвострава. Для чаго гэта робіцца?

– Гэта старая палітыка Расеі. З акупаваных тэрыторый яны, як правіла, выдвараюць карэннае насельніцтва або імкнуцца стварыць некамфортныя ўмовы, каб яно пакідала гэтую тэрыторыю, засяляючы яе сваімі грамадзянамі. Так было пры першай акупацыі Крыма ў 1883 годзе. Тады карэннае насельніцтва – крымскія татары – складала больш за 95%, а да моманту бальшавіцкай рэвалюцыі яны ўжо былі меншасцю, складалі недзе чвэрць насельніцтва.

Цяпер прадаўжаецца тое самае, хоць карэннае насельніцтва пасля дэпартацыі 1944 года i паўторнага вяртання складала 14%. Цяпер у ААН называюць 140 тыс. пераселеных у Крым расейцаў. Паводле нашых ацэнак, гэта вельмі заніжаны лік – прынамсі паўмільёна яны туды завезлі. Такая палітыка Расейскай Федэрацыі. Але, як вядома, гэта з'яўляецца адным з ваенных злачынстваў і парушэннем Жэнеўскай канвенцыі 1949 года. Таму матэрыялы пра перасяленне і выдварэнне будуць, вядома, фігураваць на трыбунале пасля таго, як галоўныя вінаватыя будуць змушаныя да адказнасці пасля дэакупацыі Крыма.

– У 1944 годзе была масавая дэпартацыя крымскіх татараў. Што цяпер адбываецца на паўвостраве?

– Увесьчасныя ператрусы, арышты. У 2017 годзе мы збіралі ўсіх амбасадараў, акрэдытаваных ва Украіне, і я ім раздаваў сакрэтны ліст ФСБ так званаму кіраўніку Рэспублікі Крым Сяргею Аксёнаву. Там гаворка ішла пра мерапрыемствы ФСБ, як яны выказваліся, пад прымусам крымскіх татараў да лаяльнасці Расеі. Сярод гэтых "мерапрыемстваў" называліся масавыя ператрусы ў "месцах збору крымскіх татараў" – такі выраз там быў. Планавалася стварыць такую абстаноўку тэрору з тым, каб татары сталі вельмі лаяльнымі да Расеі ці ж пакінулі тэрыторыю Крыма. У выніку многія, на жаль, пакінулі Крым, нягледзячы на нашы заклікі не рабіць гэтага.

– Колькі людзей з'ехала?

– Мы аперуем лікамі 25–30 тыс. Але дакладна наўрад ці нехта можа сказаць, таму што няма выразнай рэгістрацыі.

– У выпадку яшчэ аднаго рэферэндуму пра прыналежнасць Крыма (такі варыянт выказваў і цяперашні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі) і дэакупацыі гэтыя расейцы застануцца. Ці будуць яны небяспекай для Украіны?

– Любыя размовы пра рэферэндум у Крыме – гэта абсурд. Пакуль не будзе поўнага кантролю Украіны над сваёй тэрыторыяй, ні пра якія выбары, а тым больш рэферэндумы гаворкі быць не можа. Тым больш калі ўлічыць масавае перасяленне расейскіх грамадзянаў на акупаваную тэрыторыю. Акрамя таго, такія рэферэндумы супярэчаць як міжнароднаму праву, так і ўкраінскаму заканадаўству. Проста некаторыя палітыкі выказваюцца так.

Вядома, пасля дэакупацыі ніхто гэтым перасяленцам украінскае грамадзянства не будзе даваць. Таму лепш за ўсё будзе, калі яны разам са сваімі войскамі пакінуць тэрыторыю Украіны. І дай Бог, каб Керчанскі мост не абваліўся да таго часу, таму што інакш Расеі будзе цяжка вяртаць такую колькасць людзей на іх гістарычную радзіму. Ну і з калабарантамі, з тымі, хто актыўна супрацоўнічаў з акупантамі, таксама трэба разбірацца.

– Ці можам мы ці міжнародная супольнасць спрабаваць паўплываць на перасяленне расейцаў у Крым?

– Міжнародная супольнасць... робіць нешта, але з нашай гледзішча гэтага відавочна не дастаткова.

– Ці праўда, што крымскія татары настолькі небяспечныя для акупантаў, як яны мяркуюць?

– Мабыць, так. Нягледзячы на іх вялікія намаганні, ціск, ужыванне бізуна і перніка, калабарантаў у шэрагах крымскіх татараў, пачынаючы з 2014 года, не павялічылася. Таму акупанты адназначна прыйшлі да высновы, што крымскія татары не ўпісваюцца ў расейскую кан'юнктуру. Бо Крым для Крамля, перш за ўсё, гэта ваенная база, і яму патрэбныя вернападданыя расейскія грамадзяне, але ніяк не крымскія татары.

– Я так разумею, што гэтыя перасяленцы з'яўляюцца або таемнымі агентамі ФСБ, або гатовымі да калабарацыі.

– У большасці выпадкаў – другі варыянт. Цяпер акупацыйныя ўлады даюць перасяленцам пад'ёмныя, дапамогу для таго, каб стымуляваць перасяленне ў Крым. Калі б гэта былі прамыя агенты, яны проста прыязджалі б. Але ўлада стварае спрыяльныя ўмовы для перасяленцаў. Хаця многія з перасяленцаў кажуць, што чакалі не тое, што маюць. Шмат хто кажа, што цалкам адарваліся ад свайго папярэдняга жыцця, прадалі або аддалі некаму сваё жыллё, а цяпер вярнуцца не могуць – няма ранейшай працы, дома. І яны вымушаныя заставацца ў Крыме.

– Ці могуць такія перасяленцы згуляць супраць Крамля, расхістаць сітуацыю на паўвостраве?

– Не думаю. Апошнія выбары паказалі, што ў многіх вочы расплюшчваюцца. Але яны выяўляюць пасіўны супраціў – напрыклад, не ходзяць на выбары. Але актыўнага супраціву чакаць ад іх не варта. Гэта ва Украіне, калі толькі ўлада не падабаецца, адразу выходзяць на Майдан. Расейцы на сваю Красную плошчу не выйдуць, бо там страх вельмі высокага ўзроўню.

– Калі Расея не забярэ пасля даэкупацыі сваіх перасяленцаў, як трэба будзе да іх ставіцца?

– Я думаю, як у некаторых краінах Балтыі – не надаваць грамадзянства. Ну а ўвогуле – як жа гэта? Расея павінна будзе вярнуць сваіх грамадзянаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках