26 красавiка 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў Эрдагана «чартоўскі добрым лідарам»

10
Трамп назваў Эрдагана «чартоўскі добрым лідарам»
ФОТА: REUTERS / JONATHAN ERNST

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў прыпыненне ваеннай аперацыі Анкары на поўначы Сірыі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля пагаднення пра прыпыненне аперацыі Анкары на поўначы Сірыі назваў турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Эрдагана «чартоўскі добрым лідарам», паведамляе nv.ua.

«Я проста хачу падзякаваць і павіншаваць, хоць прэзідэнт Эрдаган – мой сябар, і ў мяне не было праблемаў. Таму што, шчыра кажучы, ён чартоўскі добры лідар, і ён моцны чалавек, і ён паступіў правільна. І я сапраўды цаню гэта. І я буду шанаваць гэта ў будучыні», – адзначыў ён.

Трамп таксама сказаў, што народу Турцыі пашанцавала з тым, што менавіта Эрдаган прымаў пастанову пра спыненне ваеннай аперацыі.

Нагадаем, Турцыя і ЗША дамовіліся наконт прыпынення ваеннай аперацыі ў Сірыі. Анкара прыпыняе ваенныя дзеянні на 120 гадзінаў для вываду атрадаў YPG з прымежнай зоны.

У сваю чаргу міністр замежных справаў Турцыі Меўлют Чавушаглу заявіў, што дасягнутая дамоўленасць з ЗША наконт прыпынення ваенных дзеянняў у Сірыі не з'яўляецца спыненнем агню.

9 кастрычніка Турцыя пачала на паўночным усходзе Сірыі ваенную аперацыю Крыніца міру. «Антытэрарыстычная» аперацыя, як наступ называюць у Анкары, праводзіцца ў раёнах Сірыі на ўсход ад ракі Еўфрат супраць сірыйскіх курдаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках