26 красавiка 2024, Пятніца, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Менскам паказалася сонечнае гало

3
Над Менскам паказалася сонечнае гало
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гало - аптычны феномен.

Сёння ў небе над Менскам можна назіраць аптычны феномен гало: зыркае кола, якое свеціцца, віднеецца вакол сонца, часам хаваючыся за аблокамі, піша tut.by.


ФОТА: СЯРГЕЙ БАЛАЙ/TUT.BY

Гало - гэта аптычны феномен, кола, якое свеціцца, вакол крыніцы святла: звычайна вакол Сонца і Месяца, а часам нават вакол вулічных ліхтароў. Існуе мноства тыпаў гало, і выкліканыя яны пераважна ледзянымі крышталямі ў пёрыстых аблоках на вышыні 5-10 км у верхніх пластах трапасферы.

Выгляд гало залежыць ад формы і размяшчэння крышталяў. Адбітае і праломленае ледзянымі крышталямі святло нярэдка раскладаецца ў спектр, што робіць гало падобным на вясёлку. Найбольш яскравымі і насычанымі колерамі бываюць паргелій і зенітная дуга, менш яскравымі - датычныя малога і вялікага гало.

У мінулы раз, калі ў верасні ў Ратамцы было відаць ідэальнае гало, астраном-аматар Андрэй Лейчык растлумачыў, што гэта з'ява ў цяперашні час года - не такая ўжо і рэдкасць.

- Яснае надвор'е суправаджаецца невысокімі тэмпературамі, дзякуючы чаму ў атмасферы ўтворыцца вялікая колькасць ледзяных крышталяў, якія ў святле сонца праламляюць святло.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках