26 красавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе з Беларуссю праз глабальнае пацяпленне?

4
Што будзе з Беларуссю праз глабальнае пацяпленне?

Колькі змена клімату каштавацьме нашай краіне

За апошнія 25 гадоў сярэдняя гадавая тэмпература перавысіла кліматычную норму ў Беларусі на 1,3 градуса, і гэтыя перамены збядняюць беларускі бюджэт на 93 мільёны даляраў на год. Такія звесткі агучылі падчас круглага стала «Беларусь і глабальная змена клімату», які арганізавала прадстаўніцтва ААН у нашай краіне, паведамляе «Радыё Свабода».

Як гэта разумець?

Спецыяліст НАН Віктар Мельнік заявіў, што адхіленне ад кліматычнай нормы ва ўсіх рэгіёнах Беларусі назіраецца з 1989 года. Кліматычная норма - гэта сярэдняя тэмпература, зафіксаваная ў перыяд з 1961 да 1990 года. І калі раней паказчыкі сыходзілі ад нормы як уніз па шкале тэрмометра, так і ўверх, то апошнія 30 гадоў усе адхіленні адбываюцца толькі ў бок павышэння тэмпературы.

Якія наступствы?

Негатыўных наступстваў значна больш. Так, у Беларусі шмат засух і пажараў. Павялічваецца выдатак электрычнасці на кандыцыянаванне памяшканняў летам, з'явіліся нязвыклыя для краіны інфекцыйныя захворванні. У выніку, паводле падлікаў спецыялістаў, ад небяспечных прыродных з'яў краіна страчвае амаль 93 мільёны даляраў на год.

Сярод плюсаў - зіма заканчваецца раней, а працягласць лета павялічваецца - цяпер гэта прыкладна 95-100 дзён на поўначы і 120 дзён на поўдні. Акрамя таго, у краіне сталі вырошчваць цеплалюбівыя культуры (раней яны проста не прыжываліся). А жыллёва-камунальныя службы выдаткоўваюць менш рэсурсаў на ацяпленне зімой.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках