26 красавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля мяжы Грузіі з'явіліся невядомыя ўзброеныя людзі

3
Каля мяжы Грузіі з'явіліся невядомыя ўзброеныя людзі

МЗС краіны заявіў пра правакацыю.

Міністэрства замежных спраў Грузіі заявіла аб правакацыі ў сувязі з аднаўленнем незаконнай "бардэрызацыі" на лініі акупацыі ў раёне сяла Атоцы Карэльскага муніцыпалітэта.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на "Грузія Online".

"Названыя дзеянні акупацыйных сіл з'яўляюцца наўмыснай правакацыяй, накіраванай на дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне. Гэтая незаконная спроба штучна абвастрыць сітуацыю яшчэ больш ўзмацняе наяўнае на месцы складанае становішча з бяспекай і правамі чалавека, абмяжоўвае свабоднае перамяшчэнне мясцовага насельніцтва і доступ да сельскагаспадарчых зямель", - сказана ў заяве.

Міністэрства замежных спраў "заклікае Расейскую Федэрацыю неадкладна спыніць дэструктыўныя дзеянні, забяспечыць свабоднае перамяшчэнне мясцовых жыхароў і выканаць свае міжнародныя абавязанні, узятыя ў рамках Пагаднення аб спыненні агню ад 12 жніўня 2008 года, падпісанага пры пасярэдніцтве ЕЗ".

На ўскраіне вёскі Атоцы 19 кастрычніка з'явіліся ўзброеныя асобы. Прадстаўнікі паўднёваасяцінскай улады прывезлі на гэтую тэрыторыю металічную сетку для ўстаноўкі агарджы.

Нагадаем, прадстаўнікі акупацыйных сіл 21 жніўня аднавілі ўстаноўку слупкоў у грузінскім сяле Гугутыанткары раёна Горы, ля акупаванага Дзісеві.

З прычыны ўсталявання новай агароджы на лініі размежавання ў грузінскім сяле Гугутыанткары, на тэрыторыі, кантраляванай самаабвешчанай Паўднёвай Асеціяй, апынуліся зямельныя надзелы з размешчанымі на іх будынкамі дзвюх мясцовых сем'яў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках