26 красавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Не патрэбныя нам палацы, дайце беларусам зарабіць!

26
Генадзь Фядыніч: Не патрэбныя нам палацы, дайце беларусам зарабіць!
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: ПЦ «Вясна»

Хопіць падманваць людзей.

«Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь, 2019 год» апублікаваў звесткі пра беларусаў, чые сярэднедушавыя рэальныя рэсурсы ў 2018 годзе не перавышалі мінімальны спажывецкі бюджэт, які ў разліку на аднаго чальца сям'і з чатырох чалавек на месяц складае 344 рублі. Такіх налічылі 2 мільёны 667,1 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што кожны трэці жыхар Беларусі не можа сабе дазволіць мінімальны набор тавараў і паслуг. Пра што кажуцю гэтыя лічбы? Cайт Charter97.org звярнуўся па каментар да лідара прафесійнага звязу РЭП Генадзя Фядыніча.

– Па-першае, калі казаць пра мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ), то яго даўно трэба перагледзець. У гэтым паказніку проста не прадугледжаны шэраг паслуг. МСБ уключае аплату камунальных паслуг, набыццё прадуктаў, нават паходы ў кіно, але гэты мінімум сёння трэба пераглядаць. Так, кожны квартал МСБ індэксуецца, неяк пералічваецца, але ён ужо даўно перайшоў мяжу 500 рублёў.

Што тычыцца тых сем'яў, людзей, нашых суграмадзянаў, якія не могуць сабе дазволіць гэты мінімальны набор тавараў і паслуг: калі ў чыноўнікаў хоць нешта засталося ў галаве ад словаў сацыяльна-арыентаваная эканоміка, то гэта катэгорыя грамадзянаў павінна атрымаць ільготныя тарыфы на ЖКГ, ільготы на праезд у транспарце. Ільготы ў тых сферах, дзе ёсць манаполія дзяржавы.

Калі наша з вамі ўлада не можа зрабіць усё для таго, каб чалавек меў хоць бы сродкі, прапісаныя ў МСБ, то ўсе стаўкі і тарыфы павінны быць зніжаныя, каб людзі ўпісаліся ў гэты ліміт. Не будзе гэта зроблена – з такімі чыноўнікамі проста няма пра што гаварыць.

– Калі паглядзець на паказнікі, якія закладваюцца ў гэтым бюджэце, то на адпачынак прадугледжана 4,47 рубля, на здароўе і гігіену – 8,26. Ці адпавядаюць падобныя лічбы рэальным патрэбам людзей?

– Гэтыя лічбы кажуць пра тое, што павінны быць цалкам перагледжаныя паказнікі МСБ. Павінна быць не 8 рублёў на гігіену і здароўе, а, да прыкладу, 28. І гэта павінны вызначаць не ў зачыненых кабінетах міністэрстваў і ўстановаў, а за круглым сталом з прадстаўнікамі грамадскасці.

Лічбы не павінны быць выдуманымі, а павінны быць сярэднімі.

А што такое 49% на прадукты харчавання, якія закладваюцца ў гэтым бюджэце? Любая краіна, дзе людзі больш за 30% сваіх прыбыткаў выдаткоўваюць на прадукты харчавання, уважаецца беднай і слабаразвітой. Таму падымаем МСБ да 550–600 рублёў і атрымліваем, што людзі не будуць выдаткоўваць 49% сваіх прыбыткаў на ежу. Будуць выдаткоўваць блізу 35%.

З гэтага трэба зыходзіць, а не падманваць людзей папулістычныя лічбамі. Тады мы атрымаем уяўленне, колькі сёння чалавек павінен зарабляць. А калі сур'ёзна падыходзіць да пытання – паказнік МСБ павінен быць роўны мінімальнаму заробку.

– У Польшчы на аднаго чалавека да 60 гадоў прадугледжаны бюджэт недзе 300 даляраў. Якой павінна быць гэтая лічба ў Беларусі?

– Мяркую, што 550–600 рублёў – цалкам нармальны лік для мінімальнага ўзроўню жыцця. Сённяшні МСБ – гэта лік для выжывання.

А калі сёння эканоміка не дазваляе павялічваць нейкія паказнікі жыцця, то не трэба забіраць у людзей апошняе з дапамогай пабораў. Проста прызнайцеся, што эканоміка сёння неэфектыўная. І не з прычыны таго, што людзі не хочуць у ёй удзельнічаць, а з прычыны таго, што цяперашняя ўлада не здольная прафесійна кіраваць краінай.

– Атрымліваецца, што нашы ўлады не здольныя забяспечыць нават мінімальныя патрэбы людзей?

– Вы ведаеце, у эканоміцы ёсць свае законы. Грошы павінны быць заробленымі. Тады не будзе высокай інфляцыі, не давядзецца звяртацца да дэвальвацыі і іншых захадаў. Эканоміка павінна працаваць.

Але наш урад прадаўжае будаваць палацы лядовыя, і футбольныя, а не лякарні, дзе будзе нармальнае абсталяванне, нармальны заробак для лекараў, каб людзі сябе адчувалі абароненымі ў сферы аховы здароўя.

Не патрэбныя нам палацы, калі здароўе нацыі стаіць пад вялікім пытаннем! Не патрэбныя нам палацы, дайце людзям зарабіць!

А дзе ўлады ўзялі «чаканую даўжыню жыцця мужчынаў» 68 гадоў? Дай Бог, каб ён да 63 гадоў дажыў! А ў нас як: дапрацаваў да пенсіі, пажыў два гады – няма чалавека і няма праблемаў. Хіба гэта стаўленне дзяржавы да свайго народу? Мяркую неабходным замарозіць пенсійны ўзрост на адзнацы 61 год. Замарозіць, пакуль не будзе істотнага павелічэння даўжыні жыцця нашых пенсіянераў! А сёння ўлада баіцца прызнаць, што нашы людзі не дажываюць да пенсіі.

– Раней улады былі здольныя на тое, каб уключыць перад «выбарамі» друкарскі станок, але сёння мы чуем пра тое, што «трэба тужэй зацягнуць паясы». Грошай не засталося нават на такія штукі?

– Усё зноў жа залежыць ад эканомікі. Тады былі шалёныя грошы ад нафтаперапрацоўкі. Нафтапрадукты прадаваліся за мяжу буйнымі партыямі. Хацелася б адзначыць, што ўсе гэтыя ўгоды праходзілі без кантролю грамадзянскай супольнасці: колькі, калі, на які кошт, якія падаткі, куды ідуць грошы.

А сёння няма грошай ад нафтаперапрацоўчай галіны, але нам кажуць, што ў нас прафіцытны бюджэт. Так калі ён прафіцытны, то дзе грошы? Да чаго вы рыхтуецеся? Калі прафіцытны бюджэт у нас, то скасуйце дарожны збор. Вы ж гэтыя грошы забралі з мытай, калі людзі ўвозілі аўтамабілі ў краіну. Дзе гэтыя грошы падзеліся? Чаму ніхто не ведае? Хіба можа быць бюджэт дзяржавы без кантролю грамадзянскай супольнасці?

Што тычыцца прэзідэнцкіх «выбараў», то я мяркую, што магчымыя паслабленні з боку ўладаў, нейкія дэкрэты, спробы пераканаць людзей у тым, што мы вось-вось зажывём лепш. Але людзі павінны не верыць у лепшае жыццё, а быць перакананыя ў ім і пераконвацца кожны дзень на сваіх гаманцах, коштах у крамах, cямейным бюджэце, cваім дабрабыце і гэтак далей. Не будзе гэтага – ніякай веры ўладам не будзе.

– Якім жа будзе рэцэпт ад Генадзя Фядыніча, каб беларусы пачалі жыць, а не выжываць?

– Па-першае, пералічыць рэальны кошт мінімальнага спажывецкага бюджэту. Па-другое, вызначыць, што мінімальны заробак не можа быць меншы, чым абноўлены МСБ, які складае 500–600 рублёў.

Роўна гэтулькі і не менш павінна быць працоўная пенсія. Калі ёсць людзі, якія жывуць на меншыя грошы – павінна быць сістэма льгатавання гэтых сем'яў, каб зняць з іх цяжар ЖКГ, праездаў у транспарце і гэтак далей. Кожны чалавек павінен сябе адчуваць роўным у нашым грамадстве.

Многія людзі патрапілі ў пастку пенсійнага ўзросту. Значыць, памер страхавога стажу змяніць з 20 да 15 гадоў і паставіць кропку! Вызначыць пенсійны ўзрост для мужчынаў на ўзроўні 61 года і 56 для жанчынаў. Кропка! І далей не тузацца, не здзекавацца з людзей і не даіць іх паборамі. Наступны крок – скасаваць дэкрэты №1 і №3, таму што грошы людзей з-за мяжы ідуць менавіта на падтрыманне эканомікі краіны. Радуйцеся, што беларусы зарабляюць у іншых краінах і высылаюць грошы ў нашу краіну! Скасаваць і забыцца гэтыя дэкрэты.

Вызначыць дапамогу ў беспрацоўі на ўзроўні 70–80% ад заробку, які чалавек атрымліваў за апошні год. Павінна быць створаная дакладная і зразумелая сістэма перанавучання людзей. Калі чалавек працаваў слесарам, а яму прапануюць ісці дворнікам, то такое не падыходзіць. Забяспечце чалавеку заробак, супастаўны з папярэднім месцам працы. Дабрабыт людзей не трэба зніжаць. Гэта першачарговая задача дзяржавы і ўладаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках