13 лiстапада 2019, Серада, 21:46
Добрая навіна
Рубрыкі

Крэмль паспрабуе замацаваць «формулу Штайнмаера» і ў Беларусі

5
Крэмль паспрабуе замацаваць «формулу Штайнмаера» і ў Беларусі
Андрэй Саннікаў

Яе прыняцце закранае незалежнасць нашай краіны.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў:

«А вось гэта ўжо небяспечна для нас.

«Формула Штайнмаера», якой не існавала, раптам матэрыялізавалася ў Менску і была падпісаная ўсімі ўдзельнікамі перамоваў. Падпісалі асобныя лісты ў адрас АБСЭ аб згодзе з формулай. Для Крамля асабліва важна, што такія лісты з ведама і згоды ўкраінскага боку падпісалі тэрарысты з «ЛНР» і «ДНР».

Крэмль не ўтойвае задавальнення. Украіна патрапіла ў складаную сітуацыю. Ад усёй душы зычу ўкраінцам знайсці развязанне і не страціць ні твару, ні тэрыторый.

У гэтага пытання ёсць і іншае вымярэнне, якое тычыцца Беларусі. Праціснутая Крамлём пастанова, на мой погляд, цесна звязаная з чарговым «інтэграцыйным» прыступам Масквы на нашым кірунку.

Гэта адна і тая ж аперацыя: прымус да інтэграцыі. У выпадку з Украінай - пры дапамозе зброі. У выпадку Беларусі - пакуль без зброі, але з выкарыстаннем палітычнага і эканамічнага ўбоства думкі цяперашняй улады. Нязграбная хлусня Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў аб расейскіх планах толькі дадае Маскве ўпэўненасці. Фактычна - усё той жа план аднаўлення імперыі.

Тут важна нават не тое, як напраўду ідуць справы пасля прыняцця «формулы Штайнмаера», а тое, што Крэмль уважае гэта за сваю перамогу, а значыць, будзе рабіць усё, каб «замацаваць» яе не толькі ва Украіне, але і ў Беларусі.

Калі коратка - прыняцце «формулы Штайнмаера» павялічвае небяспеку для незалежнасці Беларусі».