26 красавiка 2024, Пятніца, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпецкія археолагі расказалі пра вялікую знаходку саркафагаў

2
Егіпецкія археолагі расказалі пра вялікую знаходку саркафагаў

Пад гэтую знаходку ў музэі выдадуць цэлую залу.

Як паведамляе егіпецкі партал навін «Аль-юм ас-сабія», пахаванне з 30 саркафагамі было знойдзена ля могілак аль-Асасіф у Луксоры. Першапачаткова паведамлялася аб дваццаці саркафагах; гэта, відавочна, памылка, піша «Папулярная механіка».

«Пахаванне знаходзілася на глыбіні аднаго мэтра ад паверхні зямлі. У першым шэрагу ляжалі 18 саркафагаў, а ў другім - 12. У іх пахаваныя мужчыны і жанчыны, тры месцы прызначаліся для дзяцей. Саркафагі, век якіх складае тры тысячы гадоў, добра захаваліся, у тым ліку колеру на іх і надпісы. Пахаванне належыць да ўладарання XXII дынастыі», - паведаміў генеральны сакратар Найвышэйшай рады старажытнасцяў Егіпта Мустафа Вазіры».

Пра жыццё пахаваных егіпцян нічога невядома, але трэба заўважыць, што індывідуальны саркафаг з роспісам пэўна сведчыць аб высокім сацыяльным статусе нябожчыка.

Як удакладнілі ў радзе, саркафагі будуць адрэстаўраваныя, а потым іх выставяць у Вялікім егіпецкім музэі, які адкрыецца налета ля пірамід у Гізе. Пад гэтую знаходку ў музэі выдадуць цэлую залу пад назвай «Пахаванне ў Аль-Асасіфе».

XXII дынастыя заснавана фараонам Шэшонкам I, сынам лібійскага правадыра Німлота. Яна ўладарыла ў X-VIII стагоддзях да н.э., апошняе згадванне пра яе ў пісьмовых крыніцах датуецца 715 годам да н.э. Дзеячаў маштабу Рамзэса II або Тутмаса III у шэрагу гэтых фараонаў не было, што не касуе таго, што жыццё ў Егіпце ішло сваім парадкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках