26 красавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Бекалюк: Трэба далей выходзіць на плошчу

4
Дзмітрый Бекалюк: Трэба далей выходзіць на плошчу
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Берасцейцаў падманулі.

Дзейнасць акумулятарнага завода працягваецца, таму можна ўважаць берасцейцаў за падманутых. У гэтым перакананы адзін з самых актыўных пратэстоўцаў Дзмітрый Бекалюк, паведамляе "Радыё Рацыя":

- Гэта страшна, на падставе таго, што Лукашэнка сказаў, што ён на баку людзей. Берасцейцаў падманулі, завод працуе - гэта пацвярджаецца дакументамі самой кампаніі "АйПаўэр", што яны не спынялі сваю вытворча-будаўнічую дзейнасць у адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка вобласці.

Другое, гэта тое, што пачалі вывозіць адкіды ад ажыццяўлення вытворчай дзейнасці. Хоць гэтых адкідаў, паводле лістоў, якія мы атрымлівалі на дату, калі было распараджэнне кіраўніка вобласці, іх наогул у гэтых лістах не было, гэта значыць, яны з'явіліся ўжо пазней. Завод функцыянуе, не маштабна, але функцыянуе.

Са слоў Дзмітрыя Бекалюка, трэба далей выходзіць на плошчу штотыдзень і паказваць як мага большую колькасць людзей, якія не згодныя з пастановамі ўлады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках