19 сакавiка 2024, aўторак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Македонія правядзе датэрміновыя парламенцкія выбары

2
Паўночная Македонія правядзе датэрміновыя парламенцкія выбары

Прычынай стала адмова Еўропы пачаць перамовы пра ўступленне краіны ў ЕЗ.

Лідары парламенцкіх партый Паўночнай Македоніі ўзгаднілі дату датэрміновых выбараў, да правядзення якіх 19 кастрычніка заклікаў прэм'ер-міністр Зоран Заеў.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на македонскі тэлеканал 24.

Лідары галоўных палітычных партый краіны правялі сустрэчу ў нядзелю і дамовіліся пра правядзенне выбараў 12 красавіка – на восем месяцаў раней, чым павінны былі адбыцца чарговыя парламенцкія выбары.

Заеў таксама паведаміў, што з 3 студзеня ў Паўночнай Македоніі дзейнічае тэхнічны ўрад.

Гэтая дата выбараў не перашкодзіць працэсу ратыфікацыі пратакола пра ўступленне краіны ў NATO. Паўночная Македонія, як чакаецца, стане паўнапраўным чальцом Альянсу ў пачатку снежня.

Нагадаем, саміт ЕЗ 17–18 кастрычніка не змог узгадніць пачатак перамоваў пра ўступленне з Паўночнай Македоніяй і Албаніяй.

Францыя, а таксама Данія і Нідэрланды пярэчаць адкрыццю перамоваў з Албаніяй і Паўночнай Македоніяй пра ўступленне ў ЕЗ.

Парыж гаворыць, што перад Еўразвязам цяпер занадта шмат выклікаў, каб дазволіць далучэнне гэтых дзвюх балканскіх дзяржаваў. Сярод выклікаў – запланаваны Brexit, узмацненне Кітая, расейская пагроза і міграцыя. Францыя хоча, каб Еўракамісія глыбока рэфармавала спосаб вядзення перамоваў пра далучэнне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках