25 красавiка 2024, Чацвер, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дачыненні да блогера Кабанава аднавілі спыненую раней крымінальную справу

4
У дачыненні да блогера Кабанава аднавілі спыненую раней крымінальную справу
АЛЯКСАНДР КАБАНАЎ

Справу аднавілі пасля выпаду Лукашэнкі на адрас праціўнікаў акумулятарнага завода.

У дачыненні да блогера і актывіста з Бярозы Аляксандра Кабанава адноўленая крымінальная справа, якую следчыя закрылі некалькі месяцаў таму.

«Справу аднавіла Берасцейская абласная пракуратура. Я пакуль не атрымаў ніякіх дакументаў, толькі са слоў адваката ведаю пра гэта. Наогул я падазраю, што мне прыйдзе пастанова пра ператрус. Ёсць у мяне такія падставы так меркаваць. Ім трэба ж неяк працягваць рабіць сваю справу», - паведаміў «Белсату» Аляксандр Кабанаў.

Крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Кабана была распачатая ў сакавіку гэтага года. Яму інкрымінавалі прысваенне грошай таварыства ўласнікаў жылля. Справа распачатая на заяву суседа Кабанава, які працуе ў міліцыі. Сусед сведчыў, што Кабанаў, калі працаваў два гады таму старшынём таварыства, прысвоіў блізу 400 рублёў. На справе высветлілася, што Кабанаў за працу на пасадзе старшыні таварыства атрымліваў заробак сумаю 120 рублёў у месяц. Таму ў ліпені крымінальную справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства. Але цяпер наважылі аднавіць.

Аляксандр Кабанаў - вядомы блогер, а таксама праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем. Кабанаў вылучаўся на выбары ў палату прадстаўнікоў, але яго не зарэгістравалі. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў актывістаў у Берасці, што тыя нібыта «нема крычаць».

«Я хачу, каб і далей моладзь спадзявалася толькі на сябе, каб больш актыўна сябе выяўляла. Але нема не крычала там, як я ведаю, у Берасці вось гэтыя, а я ж папярэджваў, калі ў вас быў на 1000-годдзе, што глядзіце, у вас некаторыя акумалятаршчыкі гэтыя, пачнецца перадвыбарчая кампанія, і вы зразумееце, чаму яны «крычалі». Яны ўсе вылучыліся кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта значыць ім на гэты акумулятарны завод начхаць, яны заўтра гатовыя скіравацца ў Менск і тут хістацца па гэтай вуліцы і ціхенька паводзіцца ці ж нема крычаць ужо на менскіх плошчах», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках