26 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўзяў удзел у цырымоніі інтранізацыі імператара Японіі

4
Зяленскі ўзяў удзел у цырымоніі інтранізацыі імператара Японіі

Ён стаў першым украінскім прэзідэнтам, запрошаным на такое мерапрыемства.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай удзельнічалі ў інтранізацыі імператара Японіі Нарухіта. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта, піша «Гордан».

Апошняе ўзыходжанне на трон японскага імператара адбылося 30 гадоў таму, таму Зяленскі стаў першым украінскім прэзідэнтам, запрошаным на інтранізацыю.

Украіна была адной з амаль 200 краінаў, прадстаўнікі якіх прыбылі ў Токіа для ўдзелу ў цырымоніі.

«Для мяне вялікі гонар удзельнічаць у інтранізацыі імператара Нарухіта. Правядзенне старажытнага абраду ў сучаснай Японіі з'яўляецца прыкладам таго, як у адной краіне могуць суіснаваць і глыбокая павага да традыцый, і ўкараненне найноўшых высокіх тэхналогій для паляпшэння жыцця кожнага чалавека», – сказаў Зяленскі пасля заканчэння цырымоніі.

У прэс-службе прэзідэнта нагадалі, што ў праграме працоўнага візіту прэзідэнта Украіны ў Японіі прадугледжаныя ягоныя сустрэчы з кіраўніцтвам палатаў японскага парламента, прадстаўнікамі бізнэсу, а таксама шэраг двухбаковых перамоваў з лідарамі замежных краінаў.

21 кастрычніка Зяленскі прыбыў у Японію. Ён сустрэўся з прэм'ер-міністрам краіны Сіндзо Абэ і абмеркаваў інвестыцыі Японіі ў развіццё інфраструктуры Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках