26 красавiка 2024, Пятніца, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукерберг абвінаваціў Расею і Кітай ва ўмяшанні ў будучыя выбары ў ЗША

8
Цукерберг абвінаваціў Расею і Кітай ва ўмяшанні ў будучыя выбары ў ЗША
МАРК ЦУКЕРБЕРГ

Гэтыя краіны сталі выкарыстоўваць больш вытанчаную тактыку.

Паводле словаў заснавальніка Facebook Марка Цукерберга, сацсетка гатовая супрацьстаяць спробам замежнага ўмяшання ў амерыканскія выбары 2020 года, піша «Украінская праўда».

«Мы прадаўжаем назіраць, што іх тактыка развіваецца. Гэтыя нацыянальныя дзяржавы маюць намер актыўна ўдзельнічаць у будучых выбарах. Цяпер мы бачым, як Расея, Іран і Кітай выкарыстоўваюць усё больш вытанчаную тактыку для ўмяшання ў выбары», – сказаў Цукерберг.

Ён падкрэсліў, што Facebook раней змог прадухіліць спробы паўплываць на выбары ў розных краінах, у тым ліку ў Францыі, Нямеччыне, Мексіцы, Індыі і Бразіліі.

«Тое, што мы здолелі праактыўна ідэнтыфікаваць і зняць іх, з'яўляецца сігналам таго, што нашы сістэмы цяпер значна больш развітыя, чым былі раней», – сказаў Цукерберг.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках