10 траўня 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менску знайшлі бутэльку з пасланнем і манетамі

47
У цэнтры Менску знайшлі бутэльку з пасланнем і манетамі

Тэкст захаваўся не цалкам.

Запіска і дзве савецкія манеты наміналам 1 капейка былі ў бутэльцы з-пад шампанскага, паведаміў «Минск-Новостям» мантажнік будаўнічых канструкцый Андрэй Спірыдовіч. Іх знайшлі падчас будаўнічых работ пры дэмантажы гранітных пліт ля манумента на плошчы Перамогі.

- Заўважыў у бутэльцы паперу і зразумеў, што гэты ліст з мінулага. Ён быў разарваны.

Пасланне, якое, магчыма, напісанае працоўнымі, якія працавалі на добраўпарадкаванні аб'екта, пачынаецца са звароту да нашчадкаў. У ім згадваецца пра «ўдарную брыгаду», таксама пазначаныя прозвішчы чальцоў працоўнага калектыву.

Тэкст захаваўся не цалкам. Аднак можна разабраць словы, што «тут гнулі свае спіны», магчыма, «за 13 рублёў за змену».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках