26 красавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейцы здзівіліся чарговаму беларускаму «цуду»

12
Еўрапейцы здзівіліся чарговаму беларускаму «цуду»

Для Еўропы падобная крыніца фінансавання прадпрымальніцтва – нонсэнс.

У Беларусі не створана фінансавых умоваў для стымулявання справавой ініцыятывы насельніцтва.

Паводле звестак даследавання IFC, блізу 35% прыватных беларускіх кампаній былі заснаваныя пасля атрымання сродкаў у сяброў і сваякоў, а не ў адпаведных фінансавых інстытутаў. Еўрапейцы толькі дзівяцца чарговаму беларускаму «цуду», піша ej.by.

На канферэнцыі, якая прайшла ў Менску, эксперт гарантыйных фондаў IFC Джэймс Хамерслі прапанаваў вынікі даследавання, праведзенага Міжнароднай фінансавай карпарацыяй.

У даследаванні, якое праводзілася блізу 9 месяцаў, удзельнічалі больш за 700 малых і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі. Атрыманыя звесткі дазволілі зрабіць некаторыя, нечаканыя для нас і IFC высновы.

Паводле атрыманых звестак, у Беларусі блізу 35% прыватных кампаній былі заснаваныя пасля атрымання сродкаў у сваякоў, сяброў і знаёмых. І гэта толькі тыя кампаніі, якія дзейнічаюць да гэтага часу, гэта значыць, змаглі неяк развіцца і замацавацца на рынку. А колькі пацярпелі крах? Гэтага, на жаль, ніхто не ведае.

Для Еўропы падобная крыніца фінансавання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ўвогуле нонсэнс.

"Дзіўна", – толькі і змог сказаць з гэтай нагоды Джэймс Хамерслі.

Атрымліваецца, што дзяржава кроўна зацікаўленая ў развіцці прадпрымальніцтва, а цяжар фінансавання МСП перакладзены на плечы простых людзей, якія ў большасці сваёй нават не здольныя ацаніць рызыкі ад падобнага кшталту інвеставання сродкаў. Зрэшты, гэта нават інвеставаннем назваць складана.

Пры гэтым, паводле звестак даследавання, у цяперашнім МСП маюць патрэбу ў фінансаванні блізу 25%. З іх толькі 32% гатовыя звярнуцца ў банкі для атрымання крэдыту. Між тым цяперашні попыт на пазыковыя сродкі складае больш за 100 млн рублёў.

Банкі таксама зацікаўленыя ў прывабліванні новых кліентаў з боку МСП і гатовыя выдаваць ім крэдыты, але ёсць некалькі нюансаў, якія абцяжарваюць увесь працэс. У ходзе даследавання банкіры назвалі шэраг праблемных пытанняў, якія патрабуюць развязання. Гэта фінансавае становішча пазычальнікаў, ліквіднасць закладнога забеспячэння і макраэканамічныя рызыкі. Некаторыя банкі прызналіся, што неахвотна ідуць на выдачу крэдытаў у беларускіх рублях, хоць, здавалася б, нацыянальная валюта апошнім часам даволі стабільная. Паводле ўсеагульнага прызнання, рынку сёння неабходны прынцыпова новы крэдытны прадукт, які банкіры маглі б прапанаваць МСП без забеспячэння, а пад гарантыі, напрыклад, Фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Праблема толькі ў тым, што пры цяперашняй патрэбе 100 млн рублёў капітал фонду складае ўсяго 6,7 млн рублёў. А іншага фінансавага інстытута, які мог бы выступаць гарантам у пазыках для МСП, у Беларусі няма. Нават на даляглядзе не відаць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках