27 красавiка 2024, Субота, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Кошт праезду ў Беларусі завоблачны

21
Вольга Нікалайчык: Кошт праезду ў Беларусі завоблачны
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Кошты несупастаўныя з сумамі заробкаў і пенсій.

Транспартнікі прапануюць павялічыць тарыфы на праезд у гарадскім транспарце ў Беларусі. У некаторых рэгіёнах - адразу на 10 капеек.

Сайт Сarter97.org папрасіў пракаментаваць сітуацыю кандыдата ў дэпутаты ў выбарчай акрузе №09 ва Уруччы горада Менска ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Вольгу Нікалайчык:

- Стала вядома аб магчымым падаражанні грамадскага транспарту ў Беларусі. Як вы мяркуеце, ці супастаўны праезд з узроўнем заробкаў беларусаў?

- Ужо сёння кошт праезду ў грамадскім транспарце ў краіне завоблачны ў параўнанні з нашымі заробкамі і пенсіямі, спажывецкай і пакупніцкай здольнасцю беларусаў. Напрыклад, у параўнанні з Украінай мы плацім удвая больш - там кошты ніжэйшыя пры аналагічных з нашымі сумамі пенсій. Заробкі ва Украіне супастаўныя з беларускімі, а ў некаторых сферах нават вышэйшыя, нягледзячы на тое, што там ідзе вайна.

А калі параўноўваць з Еўропай - тым больш. Пры кошце за праезд 1 еўра там зусім іншая сацыяльная сітуацыя.

Не варта здзіўляцца такой заяве.

- У Чылі ўспыхнулі пратэсты пасля падаражання метро на 8 капеек на беларускія грошы. Як вы мяркуеце, ці можна беларусам павучыцца, як бараніць свае правы, у лацінаамерыканскага народа?

- Як паказалі масавыя пратэсты ў Менску ў 2010-м годзе, беларусы ведаюць, як бараніць свае правы. Нас не трэба гэтаму вучыць! Беларусам трэба дапамагчы наладзіць кантакты і скаардынавацца - гэта самае галоўнае!

Сёння ў кожнай беларускай вёсцы ўсе супраць Лукашэнкі! Беларусы ўмеюць змагацца за свае правы - проста не было за кім ісці. Трэба, каб беларусы паверылі ў тых людзей, якія могуць змяніць гэтую ўладу і вярнуць нам права свабоднага выбару. І тады, я ўпэўненая, беларусы пойдуць наперад хутчэй за чылійцаў!

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках