26 красавiка 2024, Пятніца, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі паркуршчык паказаў неймаверныя трукі

2
Украінскі паркуршчык паказаў неймаверныя трукі

Хлопец зняўся ў міні-фільме для дэманстрацыі сваіх уменняў.

Тытулаваны ўкраінскі паркуршчык Аляксандр Цітарэнка прадэманстраваў новыя захапляльныя трукі. Ролік з'явіўся на афіцыйным сайце Red Bull, піша korrespondent.net.

Украінец з'яўляецца спартоўцам Red Bull. У новым відэа Цітарэнка сыграў студэнта, які спазняецца на іспыт. Паводле сюжэта студэнт атрымлівае SMS, што праз 5 хвілін у яго пачынаецца іспыт. Хлопец павінен забраць сваю заліковую кніжку і дабрацца на іншы канец універсітэта.

Для гэтага ён пракладае маршрут праз вокны, сцены і ўсё, што трапляецца па дарозе. Ролік быў зняты ў адным з найстарэйшых універсітэтаў Украіны ў Чарнаўцах.

Аляксандр Цітарэнка ў 2017 годзе перамог у фінале сусветнага чэмпіянату Red Bull Art of Motion. Хлопец пачаў займацца паркурам у 11 гадоў, а ў 2013 ужо перамог на сваім першым прафесійным спаборніцтве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках