28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп скасаваў санкцыі супраць Турцыі

3
Трамп скасаваў санкцыі супраць Турцыі
ДОНАЛЬД ТРАМП

Санкцыі скасаваныя ў сувязі з перамір'ем у Сірыі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду заявіў пра зняцце санкцый, накладзеных на Турцыю некалькі дзён таму ў сувязі з аперацыяй турэцкага войска на поўначы Сірыі супраць курдскіх узброеных фармаванняў - хаўруснікаў ЗША ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава», паведамляе svoboda.org.

Са слоў Трампа, санкцыі знятыя ў сувязі з тым, што турэцкая аперацыя спыненая. Яны могуць быць адноўлены ў тым выпадку, калі «адбудзецца штосьці, што не задавальняе» ЗША.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што менавіта намаганні Злучаных Штатаў дапамаглі дамагчыся спынення агню.

Пры гэтым Трамп зноў выказаў упэўненасць у правільнасці свайго рашэння аб вывадзе амерыканскіх войскаў з поўначы Сірыі. Са слоў прэзідэнта ЗША, цяпер іншыя краіны могуць узяць на сябе адказнасць за гэтую тэрыторыю, дзе часта адбываецца кровапраліцце. «Няхай хто-небудзь іншы ваюе за гэтыя залітыя крывёй пяскі», - сказаў ён.

Ён прама не згадаў пра пагадненне паміж Турцыяй і Расеяй, заключаным напярэдадні, у адпаведнасці з якім частка сірыйскай тэрыторыі ля мяжы з Турцыяй перадаецца пад фактычны кантроль Турцыі, а іншая частка - пад кантроль расейскіх вайскоўцаў і войск саюзнага ёй сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.

У рамках гэтага пагаднення расейская вайсковая паліцыя ў сераду ўпершыню ажыццявіла патруляванне па прызначаным маршруце на поўначы Сірыі. Раней паведамлялася, што калона вайсковай паліцыі перасекла раку Еўфрат і высунулася ў напрамку сірыйска-турэцкай мяжы.

Шэраг каментатараў, у тым ліку вядомыя палітыкі абедзвюх амерыканскіх партый, крытыкавалі пастанову Трампа вывесці войскі, сцвярджаючы, што тым самым ён дазволіў Турцыі правесці аперацыю супраць курдаў, а Расеі - умацаваць уплыў у Сірыі.

Прэзідэнт ЗША ў сераду заявіў, што невялікая колькасць амерыканскіх вайскоўцаў на ўсходзе Сірыі застанецца для аховы нафтавых радовішчаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках