10 траўня 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве прайшоў канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»

2
У Варшаве прайшоў канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У гэты раз назва мерапрыемства была сугучная з знакамітым творам Рэмарка.

26 кастрычніка ў сталіцы Польшчы ініцыятыва «Свабодная Беларусь» правяла апошні канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». У гэты раз канцэрт насіў назву «На Усходзе без пераменаў». Канцэрт праходзіў у клубе «Малая Варшава» і сабраў некалькі сотняў неабыякавых да лёсу Беларусі чалавек, сярод іх былі не толькі нашы суайчыннікі, але і палякі, украінцы, якія прыйшлі падтрымаць беларусаў, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

Арганізатары мерапрыемства імкнуліся зрабіць канцэрт такім, каб ён не быў дадаткам да таго, што можна ўбачыць у тэлевізары або прачытаць у беларускіх газетах. І гэта ў іх атрымалася.

Першым пра сваю салідарнасць з Беларуссю апавёў польскі гурт з горада Лодзь Аlles. Гурт грае музыку ў стылі электра-панк і індастрыял. Польскія музыкі парадавалі ўдзельнікаў канцэрту сучасным гучаннем і нетрывіяльнымі тэкстамі.

Наступная ўдзельніца штогадовага фестывалю – украінская поп-спявачка, удзельніца папулярнага шоу «Голас краіны», Кацярына Яроменка, больш вядомая пад сцэнічным псеўданімам DaKooka.

Па-сапраўднаму «парвалі» залу ўсімі любімыя берасцейскія панкі з «Дай дарогу». Юры Сатыльскі і каманда выканалі ўсімі любімыя песні «Звольніце», «Дзесяць мільёнаў рабоў».

Цвіком праграмы стаў выступ гурта «Петля пристрастия». Нягледзячы на тое, што група выконвае песні на расейскай мове і вельмі папулярная ў Расеі, музыкі называюць сябе выключна беларускім гуртом.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках