Еўрапейскія палітыкі масава касуюць візіты ў Беларусь
43- 3.10.2019, 10:28
- 58,751
(абноўлена) Кіраўнікі МЗС і Магерыні не будуць удзельнічаць у мерапрыемствах «Усходняга партнёрства».
Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні скасавала свой візіт у Менск. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на каментар агенцтву BNS прадстаўніцы МЗС Літвы Расы Якілайтэнэ.
У сувязі з гэтым скасаваў свой візіт у Менск і міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. Там ён павінен быў удзельнічаць у сустрэчы міністраў «Усходняга партнёрства».
Таксама паведамляецца, што кіраўнік МЗС Польшчы Яцак Чапутовіч таксама не прыедзе ў Менск.
У МЗС Беларусі паабяцалі tut.by пракаментаваць сітуацыю пазней.
Нагадаем, чакалася, што ў мерапрыемствах з тэматыкай «Усходняга партнёрства» будзе ўдзельнічаць Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, а таксама кіраўнікі МЗС краінаў-суседак і ўдзельнікаў краінаў «Усходняга партнёрства».
Акрамя таго, графік Федэрыка Магерыні дазваляў ёй наведаць форум «Менскага дыялогу» з тэмай «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы», які пройдзе ў Менску 7–8 кастрычніка.
Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс таксама скасаваў свой візіт у Менск. Пра гэта tut.by паведамілі в МЗС Латвіі.
Візіт міністра скасаваны, бо мерапрыемства, запланаванае на 4-5 кастрычніка, адкладзенае», -сказалі ў МЗС Латвіі.