17 лiстапада 2019, Нядзеля, 21:52
Дзень другі
Рубрыкі

Познаньскі заапарк гатовы прытуліць тыграў, якія затрымаліся на мяжы з Беларуссю

7
Познаньскі заапарк гатовы прытуліць тыграў, якія затрымаліся на мяжы з Беларуссю
иллюстрационное фото

Праблемай займаецца мэрыя горада.

Супрацоўнікі заапарка прыбылі на польска-беларускую мяжу ўчора ўвечары. Дырэктарка ўстановы Эва Зграбчыньска просіць аб дапамозе: «Калі мы атрымаем афіцыйныя дакументы аб перадачы жывёл, то не пакінем іх і не будзем выбіраць, а выратуем усю групу». Цяпер тыгры ў цяжкім стане, піша onliner.by cо спасылкай на Glos Wielkopolski.

Познаньскі заапарк паведаміў, што атрымаў зялёнае святло ад намесніка мэра Познані Барташа Гуса і можа прыняць усіх дзевяцярых тыграў на кароткі тэрмін. Затым жывёлы павінны з'ехаць у Гішпанію ў спецыяльны заалагічны абарончы цэнтр.

- Драпежнікі ў цяжкім стане. Іх кармілі курыцай, набытай у краме. З дзесяці перавезеных адзін памёр, бо ў яго быў заблакаваны страўнікава-кішачны тракт. Галоўны ветэрынарны лекар ужо далажыў аб гэтым, - сказала дырэктар заапарка сёння.

Газета Wyborcza ўчора апублікавала здымкі змучаных звяроў. «Яны радыкальныя, але мы публікуем іх, каб паказаць драму жывёл», - заявіла выданне.

Намеснік мэра Познані кажа, што трымае кантакт з заапаркам і бесперапынна сочыць за станам жывёл.

- Познань можа прыняць столькі тыграў, колькі дазваляюць умовы. Мы бярэм пад увагу іх дабрабыт, а таксама бяспеку ўсяго заапарка, - ён дадаў, што абавязаў дырэктара заапарка атрымаць згоду ўсіх вышэйшых устаноў: Галоўнай ветэрынарнай інспекцыі і Міністэрства навакольнага асяроддзя.

Нагадаем, тыграў павінны былі даставіць з Італіі ў Расею. 22 кастрычніка іх у клетках пагрузілі на фуры і павезлі з Рыма. 26 кастрычніка фуры перасеклі польскую мяжу і трапілі ў беларускі пункт пропуску «Казловічы». Але нашы ветэрынарныя службы на тэрыторыю краіны іх не пусцілі. Вось ужо пяты дзень фура з тыграмі знаходзіцца на памежнай стаянцы. Адзін драпежнік з дзесяці ўжо памёр.