26 красавiка 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў на перапісе пытаюцца пра намер з'ехаць за мяжу

25
Беларусаў на перапісе пытаюцца пра намер з'ехаць за мяжу

У перапісе ўжо ўзялі ўдзел больш за восем тысячаў чалавек.

У ноч з 3 на 4 кастрычніка ў Беларусі афіцыйна пачаўся перапіс насельніцтва. Першы этап перапісу праходзіць онлайн на парталах census.by і перепись.бел. Для яго неабходна мець тэлефон з працоўнай беларускай сім-картай, паведамляе «Белсат».

На момант публікацыі артыкула ўдзел у перапісе ўжо ўзялі 8166 чалавек (звесткі абнаўляюцца кожныя 5 хвілінаў).

Онлайн-перапіс будзе доўжыцца да 18 кастрычніка. Пасля чаго з 21 кастрычніка перапісчыкі пачнуць хадзіць па кватэрах беларусаў. Закончыцца ён 30 кастрычніка.

Той, хто не хоча, каб да яго прыйшлі дадому, можа паўдзельнічаць у перапісе онлайн. Таксама можна прыйсці на стацыянарныя ўчасткі.

Грамадзяне Беларусі, якія ўвесь час пражываюць за мяжой больш за адзін год, перапісвацца не будуць. Тым жа, хто на момант перапісу знаходзіцца за мяжой, варта мець смс-роўмінг.

Замежжу ў перапісе прысвечаны асобны блок пытанняў. Пачынаецца ён з даволі «далікатнага» пытання: «Ці збіраецеся вы з'ехаць з Рэспублікі Беларусь?», паведамляе tut.by.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках