3 траўня 2024, Пятніца, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майсей Мазько: Мы свайго дамагліся, а ва ўлады гідкія метады

4
Майсей Мазько: Мы свайго дамагліся, а ва ўлады гідкія метады
МАЙСЕЙ МАЗЬКО
ФОТА: «Радыё Свабода»

Змагар супраць завода АКБ – пра сітуацыю ў Берасці.

Адзін з праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці апавёў «Радыё Рацыя», чаму справа, якая была пачатая супраць яго і сына, развалілася.

Нагадаем, што нядаўна была спыненая крымінальная справа ў дачыненні да двух праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем – Майсея Мазько і ягонага сына Дзяніса, якіх падазравалі ў «незаконным абароце боепрыпасаў». З Берасцейскага міжраённага аддзела Следчага камітэта ім паведамілі, што крымінальны пераслед спынены за адсутнасцю ў дзеяннях прыкметаў складу злачынства.

Майсей Мазько пракаментаваў сітуацыю:

– Калі ў красавіку сёлета машыну, якую я вёў, спынілі даішнікі і знайшлі ў салоне пакет з патронамі, я адразу сказаў гэтым людзям, што ў іх гідкія метады. Але ў той самы час я разумеў, чаму так адбываецца.

Наша ініцыятыўная група, якая змагалася супраць будаўніцтва ў горадзе акумулятарнага завода, напэўна, была косткай у горле для ўладаў, таму пастанавілі націснуць на найбольш актыўных. Людзям выпісвалі шматлікія штрафы, на мяне пастанавілі ўздзейнічаць такім вось чынам. Безумоўна, непрыгожая гісторыя, хоць я, шчыра кажучы, думаў, што справа разваліцца хутчэй.

– Няўжо Вы ўяўлялі такую небяспеку для ўладаў, што яны адважыліся на такую правакацыю?

– Магчыма, справу і не хацелі даводзіць да суда, але калі яна ёсць, то чалавека можна трымаць у падвешаным стане. Ініцыятыўная група працавала вельмі актыўна. Не выключана, што праз маю крымінальную справу хацелі дыскрэдытаваць усіх праціўнікаў будаўніцтва завода.

А цяпер, як бачым, сітуацыя змянілася. Мы дамагліся таго, што завод не працуе, распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўніцтва кампаніі, якое пабудавала прадпрыемства. Хоць ёсць небяспека, што завод зноў могуць запусціць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках