26 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Сыктыўкары прайшла шматтысячная акцыя пратэсту

У расейскім Сыктыўкары прайшла шматтысячная акцыя пратэсту
ФОТА: TASS

У ёй удзельнічалі папулярны блогер Варламаў і рэпер Дзед Архімед.

На мітынг супраць будаўніцтва смеццевага палігона каля станцыі Шыес у Архангельскай вобласці, які прайшоў у Сыктыўкары ў суботу, 9 лістапада, паводле ацэнак аднаго з арганізатараў, першага сакратара Сыктыўкарскага гарадскога камітэта КПРФ Іллі Багданава, выйшла блізу 5,5 тысячы чалавек, паведамляе dw.com.

Чыгуначная станцыя Шыес, побач з якой плануецца пабудаваць смеццевы палігон, знаходзіцца за 95 кіламетраў ад Сыктыўкара. Як паведамляе ў суботу онлайн-выданне КомиОнлайн, акрамя мясцовых жыхароў, у мерапрыемстве ўдзельнічалі жыхары Урдома, Котласа, Ярэнска і іншых блізкіх населеных пунктаў.

Некаторыя прысутныя трымалі ў руках транспаранты з надпісамі "Не плюйце ў калодзеж! Поўнач не памыйніца", "Не сметніку ў Шыесе! Патрабуем выканання волі народа" і "Шыес – Чарнобыль XXI стагоддзя".

Акцыя, якая доўжылася блізу дзвюх гадзінаў, была загадзя санкцыянаваная мясцовымі ўладамі і прайшла мірна. Акрамя іншых, на мітынгу прысутнічалі журналіст і грамадскі дзеяч Ілля Варламаў, а таксама блогер, які чытае ў вобразе пенсіянера рэп пра актуальныя падзеі, Дзед Архімед.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках