26 красавiка 2024, Пятніца, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы будзе яшчэ лепш

6
Вольга Нікалайчык: 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы будзе яшчэ лепш

Акцыя пачнецца а 18.00.

Як у «Фэйсбуку» напісала кандыдатка ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», рэжысёрка і актывістка Вольга Нікалайчык:

- У пятніцу мы арганізавалі файна разам з NEXTA! Працяг 15.11.2019 на Кастрычніцкай плошчы а 18.00 - будзе яшчэ лепш.

Мы паказалі, што ў лукавага выбараў няма, але мы - ёсць! Будучыня Беларусі - за намі.

Жыве Беларусь!

Нагадаем, што 8 лістапада папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацсетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў Менску на плошчы Свабоды. На сустрэчу прыйшло блізу 2 тысяч чалавек.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель на сустрэчы NEXTA заклікаў сабрацца 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы. Мітынг будзе цалкам легальным, бо да 17 лістапада ў Беларусі працягваецца выбарчая кампанія, і ўсё будзе праходзіць у рамках агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках