26 красавiка 2024, Пятніца, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Самыя розныя сілы аб'ядноўваюцца ў адным: акумулятарнага завода не павінна быць»

«Самыя розныя сілы аб'ядноўваюцца ў адным: акумулятарнага завода не павінна быць»

Арганізатары мітынгу «Не свінцоваму заводу!» уважаюць, што мерапрыемства ўдалося.

Удзень 10 лістапада на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасці прайшоў мітынг, прысвечаны барацьбе супраць завода АКБ пад Берасцем, піша «Берасцейская газета».

Са слоў праваабаронцы Рамана Кісляка, які вёў мітынг гэтым разам, многія завочна падтрымлівалі ўдзельнікаў. Шмат хто сачыў за мерапрыемствам праз сродкі масавай інфармацыі.

ФОТА: B-G.BY

«Засталося канчаткова закрыць акумулятарны завод. Чаго мы і дамагаемся», - дадаў Раман Кісляк.

«Гэты мітынг прадэманстраваў, што кандыдаты ў дэпутаты ад розных партый і грамадскіх арганізацый супраць завода. Гэта значыць самыя розныя палітычныя сілы ў горадзе аб'ядноўваюцца ў адным: акумулятарнага завода не павінна быць пад Берасцем. Удзельнікі мітынгу і іншыя берасцейцы настойваюць на канчатковым закрыцці свінцова-кіслотнага завода пад Берасцем», - падвёў вынік мітынгу Раман Кісляк.

ФОТА: B-G.BY

Акрамя таго, адначасова з мітынгам на плошчы Леніна ў Берасці праходзіла традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода. Туды прыйшлі ў гэтую нядзелю блізу 70 чалавек, якія крыху пазней узялі ўдзел у агітацыйным пікеце кандыдата ў дэпутаты Ігара Маслоўскага. Абласны лідар сацыял-дэмакратаў балатуецца ў Берасцейска-Памежнай акрузе №4. Пікет таксама быў прысвечаны сітуацыі вакол акумулятарнага завода.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках