26 красавiка 2024, Пятніца, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Еўропе патрэбная новая культурная рэвалюцыя

1
The Guardian: Еўропе патрэбная новая культурная рэвалюцыя

У канцы Халоднай вайны пісьменнікі і рок-гурты вызначылі статус-кво і актывізавалі людзей.

У 1989 году Міхаіл Гарбачоў наведаў ГДР і прыстрашыў мясцовых лідараў, што калі яны не зменяцца, гісторыя іх зрыне. Тэатры і цэрквы сталі платформамі для рэальнай дэмакратыі. Рок-гурты гралі гімны зменаў і перасталі баяцца дзяржаўнай цэнзуры. Паўмільёна людзей выйшлі на Александэрплац у Берліне, каб прадэманстраваць надзвычайную смеласць і аптымізм, піша unian.net.

«Я быў поўны надзеі і трывогі. А потым Берлінскі мур зруйнавалі. Гэта быў вызначальны момант у маім жыцці. Я ведаў тады, што нічога немагчымага няма, што надзея перамагла. Еўропа можа аб'яднацца ў свеце. У наступныя тры дзясяцігоддзі я стаў сапраўдным еўрапейскім грамадзянінам з брытанска-нямецкай сям'ёй, якая жыве ў шасці розных краінах Еўропы. Усё было выдатна», - піша на старонках The Guardian дырэктар Еўрапейскага фонду культуры Андрэ Вілкенс, які ў 1989 годзе быў студэнтам у ГДР.

Ён піша, што бліжэй да 2019 года адчуванне надзеі і трывогі вярнулася. Новы тып палярызацыі паставіў пад пагрозу дасягненні еўрапейскага супрацоўніцтва. Непрымальны ўзровень няроўнасці знішчае палатно еўрапейскіх грамадстваў. Недахоп разумення і даверу забівае клін паміж грамадзянамі і тымі, каго ўважаюць за эліты.

Неўзабаве пасля захаплення рэвалюцыяй 1989 году з'явілася трывожнае адчуванне канца гісторыі. Што яшчэ было трэба акрамя выдатнага рухавіка з капіталізму і дэмакратыі? Падзенне імперыі СССР адбылося ў часы ўздыму нэаліберальнага капіталізму, даўшы штуршок агрэсіўнай прыватызацыі і скарачэнню дзяржаўнай рэгуляцыі. Гэтыя нэаліберальныя «пілюлі» былі прапісаныя былым камуністычным краінам у форме эканамічнай шокавай тэрапіі, якая прынесла неадназначныя вынікі, але заўсёды суправаджалася скачкамі няроўнасці ў грамадстве.

«Думаю, для большасці ўсходніх немцаў уключна са мной капіяванне заходняга ладу жыцця здавалася даволі добрай справай некаторы час. Але рэвалюцыя ў духу «скапіюй і ўстаў» - гэта не сапраўдная рэвалюцыя», - піша аўтар.

Фінансавы крах 2008 года стаў «нулявым узроўнем» для пасляваеннага капіталізму. Яго трэба было разглядаць як перасцярогу, што такой сістэме патрэбен большы рамонт. І замест таго, каб імітаваць залішняе спажыванне і сістэму кіравання Заходняй Еўропы, аб'яднаны кантынент зноў павінен быў пераскочыць у новую эру больш стабільнай эканомікі і адраджэння дэмакратыі на самым нізкім узроўні. З гістарычнага пункту гледжання гэта была выпушчаная магчымасць пабудаваць разам лепшую Еўропу.

Мастакі і дзеячы культуры адыгрывалі цэнтральную ролю ў 1989 годзе. Яны дэманстравалі непадпарадкаванне, яны кідалі выклік, прапаноўвалі надзею і сілу, яны зараджалі людзей, якія паўставалі супраць статус-кво.

«Я маю на ўвазе актора ГДР Ульрыха Мюэ, які выкарыстаў сцэну, каб заклікаць да мірнай рэвалюцыі, а пазней згуляў афіцэра Штазі ў фільме «Жыццё іншых», які атрымаў прэмію «Оскар». Я маю на ўвазе лідара гурта Pankow Андрэ Херцберга, кожны канцэрт і песня якога была заклікам да паўстання і свабоды. Я маю на ўвазе Вацлава Гаўла, які прайшоў шлях ад драматурга дысідэнта да прэзідэнта Чэхаславаччыны. Рэвалюцыя 1989 года была культурнай не менш, чым палітычнай», - гаворыцца ў артыкуле.

Што ж здарылася з мастакамі за апошнія 30 гадоў? Яны трымаюць ціск ці патанулі ў падатлівасці? Ці ўсе еўрапейцы захраслі ў гэтай падатлівасці?

«Я перакананы, што мастакі і культурныя дзеячы могуць і павінны зноў стаць рухавіком зменаў. Яны могуць прадэманстраваць лепшую Еўропу, якая не абмяжоўваецца гутаркамі аб узроўні эканамічнага росту. Яны могуць выратаваць кантынент ад настальгіі па нацыяналізму 20-га стагоддзя. Таму што найбольшыя выклікі нашых часоў, такія як знішчэнне клімату, маюць глабальны характар», - піша аўтар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках