26 красавiка 2024, Пятніца, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў: Найбліжэйшыя два «Напалеоны» бегаюць у Маскве

16
Няўзораў: Найбліжэйшыя два «Напалеоны» бегаюць у Маскве
Аляксандр Няўзораў

Расея чакае прадаўжэнне дзіўнага серыяла.

– Галоўнае, каб ЦВК захаваў бы розум і выпадкова як-небудзь не прызначыў на гэтую пятніцу прэзідэнцкія выбары, – разважае вядомы расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў на «Эху Москвы». – Таму што мы жывем у тую эпоху, калі хайп вызначае ўсё. І рэч у тым, што папулярнасць піцерскага Патрашыльніка Сакалова на запыты Яндэкса і Гугла роўна ў 6 разоў перавысіла папулярнасць Уладзіміра Пуціна. Можаце сабе ўявіць, што магло б здарыцца.

Тым часам Сакалоў запатрабаваў акуляры і сукамерніка такога ж, як і ён сам – я цытую, – гэта значыць, верагодна, таксама Напалеона і таксама, верагодна, расчляняльніка.

Я разумею, што ёсць здаровы сверб абмеркаваць з калегам памылкі, планы на будучыню, таму што, урэшце, не ўсё атрымалася ўвасобіць. Але вось добрых, дасведчаных расчляняльнікаў цяпер, як я разумею, у Пецярбургу няма, толькі калі перакідваць іх з наўгародскага СІЗА. Там павінны знаходзіцца такія майстры жанру, як Браўноў, Жгутаў, калі іх яшчэ не адправілі на этап. Вось з імі Алегу Валер'евічу будзе, пра што пабалакаць, абмяняцца досведам, даведацца тонкасці рамяства.

З Напалеонам горай. У Піцеры ўвогуле больш няма. Найбліжэйшыя два – у Маскве, але яны пакуль нікога не парэзалі і ўвогуле бегаюць пакуль на волі.

Дарэчы кажучы, тут я ўжо раблю афіцыйную заяву, што акуляры Сакалову я б не даваў, бо нават з акрылавай лінзы можна вырабіць лязо з дастаткова доўгім вострым краем, цалкам прыдатнае, каб перапыніць вялікае піцерскае шоу пад назвай «Напалеон-патрашыльнік» у самым цікавым месцы. А вось не хацелася б, таму што краіна чакае прадаўжэнне гэтага пякельнага серыяла.

Зразумела, што асабліва з улікам істэрычнасці гэтага персанажа, ягоных тэндэнцый усюды, як належыць кожнаму сапраўднаму Напалеону, рваць і кідаць, увогуле, усё можа скончыцца занадта хутка. Так што не трэба было б акуляры.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках