26 красавiка 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча атрымала новы ўрад

1
Польшча атрымала новы ўрад
ФОТА: KPRP

У яго склад увайшлі 23 міністры.

У прэзідэнцкім палацы ў Варшаве прынёс прысягу прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду новы ўрад Польшчы. Яго ўзначаліў Матэвуш Маравецкі, паведамляе racyja.com.

Як адзначыў у сваёй прамове прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, галоўнай мэтай ягонага ўрада стане тое, каб зрабіць Польшчу краінай для найлепшага жыцця ў Еўропе, краінай, у якую хочуць вярнуцца эмігранты, а ўсе, хто цяпер жыве ў Польшчы, каб адчувалі сябе тут добра і шчасліва.

У склад новага ўрада ўвайшлі 23 міністры. У большасці гэта - міністры папярэдняга ўрада.

Міністэрства замежных спраў, як і раней узначаліць Яцэк Чапутовіч. Міністэрствам адукацыі будзе кіраваць палітык з Падляшша Дарыюш Пенткоўскі. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ўзначаліць Марыюш Камінскі. Прэм'ер-міністр Матэвуш Марaвецкі часова зойме пасаду міністра спорту, якога яшчэ не прызначылі.

ФОТА: KPRP
ФОТА: KPRP
ФОТА: KPRP
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках