26 красавiка 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам стане прасцей адсочваць чэргі на мяжы

3
Беларусам стане прасцей адсочваць чэргі на мяжы

Распрацоўваецца «афіцыйны» мабільны дадатак.

Дзяржаўны мытны камітэт выступае каардынатарам праекта распрацоўкі мабільнага дадатку, у якім можна будзе даведацца, якая чарга на кожным пункце пропуску. Праект рэалізуецца ў рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі і ўжо адобраны Саветам міністраў.

Як паведамілі tut.by у прэс-службе ДМК, пры распрацоўцы мабільнага дадатку асноўны ўпор будзе на максімальна зручную для карыстальнікаў навігацыю і функцыянальнасць. На сайце ведамства была размешчаная анкета, дзе ўсе зацікаўленыя маглі выказацца.

У прэс-службе кажуць, што праз дадатак можна будзе ў рэжыме рэальнага часу атрымліваць інфармацыю аб працэдурах мытнага кантролю, працягласці мытных аперацый, абстаноўку на мытнай мяжы, у тым ліку і магчымую наяўнасць чэргаў, і іншую інфармацыю. Гэта дазволіць скараціць час знаходжання на мяжы.

Праект рэалізуецца мытнымі органамі сумесна з прадстаўніцтвам Еўрапейскага звязу і прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі ў міграцыі ў Беларусі. Тэрміны рэалізацыі праекта пакуль не называюцца.

Мы пацікавіліся, ці ўключаны ў працу Дзяржаўны памежны камітэт - і высветлілася, што на працягу двух гадоў ведамства таксама плануе распрацаваць дадатак, у якім можна будзе адсочваць актуальныя звесткі па чарзе на мяжы.

- Важна, каб інфармацыя была вывераная і пэўная, - адзначыў афіцыйны прадстаўнік ГПК Антон Бычкоўскі.

У Беларусі ўжо ёсць падобнага роду мабільны дадатак, называецца ён «Пульс мяжы». Тут можна знайсці афіцыйныя лічбы і фота з сайта Дзяржаўнага памежнага камітэта (па 24 памежныя пераходы паміж Польшчай, Латвіяй, Літвой і Украінай), а таксама паведамленні ад карыстальнікаў дадатку. Актуальнасць інфармацыі часта залежыць ад актыўнасці саміх карыстальнікаў (цяпер іх больш за 10 тысяч), асабліва па сітуацыі на так званай «нейтральнай паласе», звесткі па якой не адлюстраваны ў афіцыйных звестках па бягучай чарзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках