26 красавiка 2024, Пятніца, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране дэманстранты спалілі статую аяталы Хамейні

4
У Іране дэманстранты спалілі статую аяталы Хамейні

Краіна блізкая да рэвалюцыі.

У Іране прадаўжаюцца маштабныя акцыі пратэсту, паступова ахопліваюць усю тэрыторыю краіны.

Сотні тысяч мясцовых жыхароў выйшлі на вуліцы дзясяткаў іранскіх гарадоў, паведамляе ВВС (пераклад - akcenty.com.ua).

Незадаволенасць іранцаў выклікалі захады ўрада ў дачыненні да паліўнай сферы. Нядаўна ў Іране абвясцілі аб абмежаванні продажу бензіну і падвышэнні яго коштаў. Улады краіны растлумачылі гэтыя захады неабходнасцю дапамогі бедным і найбольш сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва. Зрэшты, пасля таго, як паліва падаражэла больш, чым на пяцьдзесят адсоткаў, цярпенню іранцаў прыйшоў канец, і на вуліцах апынуліся сотні тысяч мітынгоўцаў.

Варта адзначыць, што ўскоснай прычынай паліўнага крызісу ў Іране сталі ЗША, якія ў аднабаковым парадку выйшлі з дамовы ў ядзернай праграме Тэгерана, пасля чаго з боку афіцыйнага Вашынгтона ў дачыненні да Тэгерана былі ўведзеныя жорсткія эканамічныя санкцыі. Экспэрты мяркуюць, што такім чынам у Белым доме разлічваюць змяніць уладу ў Іране.

Тым часам, акцыі пратэсту ўжо адзначыліся гібеллю некалькіх чалавек, тады як пацярпелых налічваецца не менш за дзясятак. Ва ўсёй краіне, асабліва ў буйных гарадах, адбываюцца сутыкненні мітынгоўцаў з сіламі аховы правапарадку. Людзі перакрываюць найбуйнейшыя аўтастрады і дарогі краіны і заклікаюць вайскоўцаў і паліцыю далучыцца да іх пратэсту. Абмежаванні на куплю паліва прадаўжаюць дзейнічаць. Грамадзянам дазволена набываць 60 літраў бензіну на месяц па 15 000 рыялаў (0,13 даляраў ЗША) за літр. Кожны дадатковы літр каштавацьме 30 000 рыялаў (0,9 даляра ЗША).

Акрамя таго, стала вядома, што дэманстранты ў Іране спалілі статую аяталы Хамейні. На мітынгах скандуюць: «Нам хлусяць, што ЗША наш вораг, сапраўдны вораг на чале краіны».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках