10 траўня 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай назваў чатыры слабыя месцы Расеі

12
Кітай назваў чатыры слабыя месцы Расеі

Гэта неабходна ведаць усім яе суседзям.

Нягледзячы на тое, што Расея вялікая ў памерах, у яе ёсць некалькі сур'ёзных слабых месцаў, піша кітайскае выданне Sohu (пераклад – inosmi.ru).

Па-першае, гэта насельніцтва.

Праблема колькасці насельніцтва ў Расеі заўсёды давалася ў знакі.

За час Другой сусветнай вайны Савецкі Саюз страціў на фронце 20 мільёнаў мужчынаў, што прывяло да велізарнай дыспрапорцыі жаночага насельніцтва да мужчынскага. Узнікла сітуацыя недахопу працоўнай сілы, і да гэтага часу Расея не можа цалкам аднавіцца.

У перыяд росквіту СССР насельніцтва краіны саветаў складала 280 мільёнаў чалавек, што значна больш, чым у ЗША у той самы перыяд.

Пасля распаду Савецкага Саюза насельніцтва Расеі адразу скарацілася ўдвая і ледзь дасягала 140 мільёнаў чалавек.

У яшчэ большы адчай Расея прыходзіць праз нежаданне моладзі нараджаць дзяцей, што прыводзіць да нізкага каэфіцыенту нараджальнасці. У выніку за 30 гадоў пасля распаду СССР насельніцтва Расеі па-ранейшаму складае 140 мільёнаў чалавек ці нават крыху менш, чым падчас распаду Савецкага Саюза.

Маа Цзэдун у свой час казаў: «Чым больш людзей, тым больш сілаў». Плошча тэрыторыі Расеі складае 17,07 мільёна квадратных кіламетраў, а насельніцтва – 140 мільёнаў чалавек, што сусветнай дзяржаве зусім не адпавядае.

Па-другое, цяжкасці ў кіраванні шматнацыянальным народам.

Расея – гэта шматнацыянальная дзяржава. Усяго налічваецца 194 нацыянальнасці, і расейцы складаюць 80%.

Гэта стварыла цяжкасці ў кіраўніцтве народамі, якія насяляюць Расею, прасцей кажучы, кіраванне імі дорага абыходзіцца.

Многія нацменшасці Расеі – гэта народы, далучаныя ў новы час, якія слаба адчуваюць сваю культурную сувязь з Расеяй. Нацыянальным меншасцям толькі і застаецца, што пад уздзеяннем грубай ваеннай сілы прызнаць панаванне расейцаў. Акрамя таго, большая частка расейцаў – праваслаўныя хрысціяне, але некаторыя нацменшасці, якія жывуць на тэрыторыі Расеі, вызнаюць іслам, напрыклад, чачэнцы. Рэлігійныя адрозненні – утоеная пагроза для ўнутранай стабільнасці Расеі.

Па-трэцяе, эканамічныя праблемы.

1. Монаскіраванасць эканомікі

У часы Савецкага Саюза эканоміка мела адзін «недахоп»: цяжкая прамысловасць і ваенная галіна эканомікі актыўна развіваліся, у той час як лёгкая прамысловасць і сельская гаспадарка моцна адставалі. Гэта прывяло да высокіх паказнікаў ВУП, але ўзровень жыцця быў вельмі сярэднім, што стала адной з прычынаў распаду Савецкага Саюза.

Пасля распаду СССР «недахопы» расейскай эканомікі ў некаторай ступені былі ліквідаваныя, але па-ранейшаму існуюць вялікія праблемы. Пасля таго як прадукцыя цяжкай прамысловасці стала дрэнна прадавацца на міжнародным рынку, Расея паступова стала краінай, якая жыве за кошт продажу нафты.

2. Няўдалае геаграфічнае становішча.

Нягледзячы на тое, што тэрыторыя Расеі шырокая, яе геаграфічнае становішча не самае зручнае, бо краіна размяшчаецца ў паўночных шыротах. Зімы халодныя і доўгія, і адсюль вынікае высокі сабекошт здабычы энэргарэсурсаў.

У дадатак у знешнім гандлі Расея ўсяляк пазбягае асноўных міжнародных гандлёвых шляхоў, што яшчэ больш абцяжарвае яе эканамічнае развіццё.

Слабое эканамічнае развіццё. Звярнуўшыся да расейскай гісторыі, можна заўважыць, што краіна мае талент да адваявання земляў, але не да кіравання імі і эканамічнага развіцця.

У новай гісторыі Расея – гэта тая краіна, якая імкліва пашырала сваю тэрыторыю, і сёння з'яўляецца самай вялікай краінай у свеце. Аднак яна ніколі не была па-сапраўднаму багатай.

У стабілізаванай сусветнай абстаноўцы, сёння, калі эканоміка становіцца ўсё важнейшай, Расея са сваім слабым эканамічным развіццём асуджаная на паразу.

Па-чацвёртае, цяжкая міжнародная абстаноўка.

«Калі ты мірна настроены, то яшчэ прыдашся», – гэтай фразай можна апісаць міжнародную абстаноўку ў адносінах да Расеі сёння.

1. ЗША

Расея – гэта галоўны праціўнік ЗША. Злучаныя Штаты, застаючыся гегемонам, абавязкова будуць ціснуць на Расею.

2. Краіны Заходняй Еўропы

Ніяк нельга дапусціць дамінавання Расеі ў Еўропе, да таго ж усе краіны Заходняй Еўропы адчулі на сабе жах савецкага перыяду.

3. Краіны Усходняй Еўропы

За ўсю гісторыю вялікая частка краінаў Усходняй Еўропы зазнавала агрэсію з боку Расеі, і ў гэтых краінах няма ніякіх станоўчых эмоцый, звязаных з ёй.

4. Краіны Блізкага Усходу

У блізкаўсходніх войнах падтрымка хаўруснікаў Расеяй недастатковая і многія краіны ў душы незадаволеныя сваім хаўруснікам.

Падводзячы вынік, можна сказаць, што Расея – гэта сусветная дзяржава, але ў той самы час у яе ёсць слабыя месцы: дэмаграфічныя праблемы, эканамічныя цяжкасці, няўменне развіваць эканоміку, цяжкая міжнародная абстаноўка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках