26 красавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Менск рыхтуецца да валютнага шоку

25
СМІ: Менск рыхтуецца да валютнага шоку
Фото: kp.by

Расейскае выданне Газета.ru папярэджвае: «беларусаў чакаюць вясёлыя дні».

Расейскае інтэрнэт-выданне Газета.ru піша аб дамове беларускіх эканамічных уладаў з Цэнтрабанкам Расеі аб гарманізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў асобных пытаннях.

- Абменныя курсы нацыянальных валют павінны быць рухомыя. Коштавая стабільнасць будзе для нас і Цэнтрабанка Расеі ключавым пытаннем, мэты наконт інфляцыі павінны быць дзесьці блізкія, - цытуе выданне кіраўніка Нацыянальнага банка РБ Паўла Калавура.

Раней Нацбанк паведаміў аб планах да 2021 года закончыць рэалізацыю захадаў для пераходу да інфляцыйнага таргетавання.

- І ў Беларусі, і ў Расеі павінен быць адзін рэжым манетарнай палітыкі - таргетаванне інфляцыі, - адзначыў Калавур.

Газета.ru падкрэслівае, што «пэўная сінхранізацыя абменнага курсу адбылася яшчэ тры гады таму»:

- Пасля таго, як у снежні 2014 года ў Расеі рубель быў адпушчаны ў свабоднае плаванне шокавым чынам. Пасля падзення расейскага рубля абрынуўся і беларускі.

Выданне робіць непрыемны для беларусаў прагноз: «Калі Нацбанк Беларусі надумае рэальна адпусціць свайго «зайчыка» ў свабоднае плаванне, то беларусам гарантаваныя вясёлыя дні».

Апытаныя Газетой.Ru экспэрты раяць рэгуляваць супольна не толькі інфляцыю, але і іншыя макраэканамічныя паказчыкі, якія ўплываюць на эканамічную стабільнасць: суму дзяржаўнай запазычанасці і дэфіцыт бюджэту. Як гэта адбываецца ў еўразоне.

Як адзначае кіраўнік групы аналітыкаў Цэнтра аналітыкі і фінансавых тэхналогій Марк Гойхман, беларусам трэба ўмацоўваць сваю валюту з той прычыны, што дзве краіны выключна моцна звязаныя шматлікімі перапляценнямі ўзаемных паставак тавараў, паслуг, дэталяў, тэхналогій, плыняй капіталу, рабочай сілы.

Адрозненні ў інфляцыі, як і ваганні курсаў валют, абцяжарваюць гаспадарчыя і фінансавыя дачыненні, падкрэслівае экспэрт.

І папярэджвае: пры адмове ад уздзеяння на курс беларускай нацыянальнай валюты варта асцерагацца больш высокай валацільнасць, асабліва ў першы час пасля пераходу на рухомы курс, удакладняе экспэрт.

Адмова ад кіраванага курса беларускага рубля, вядома, не будзе азначаць поўнага хаосу ў эканоміцы. Але праблем не пазбегнуць. З гэтай прычыны, малаімаверна, што Беларусь, якая ўваходзіць у паласу прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, гатовая да рэзкіх рухаў у манетарнай палітыцы, рэзюмуе Газета.ru.

Нагадаем, што ў пачатку кастрычніка расейскія СМІ паведамілі аб даручэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна прапрацаваць пытанне збліжэння законаў Расеі і Беларусі.

Даручэнне нібыта было накіраванае ў ключавыя міністэрства РФ, яго варта выканаць да 1 студзеня 2020 года.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках