26 красавiка 2024, Пятніца, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі знайшлі несапраўдных «Песняроў»

12
У Расеі знайшлі несапраўдных «Песняроў»

Кім апынуліся двайнікі знакамітага беларускага праекта?

Кіраванне Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС) Расеі ў Чэлябінскай вобласці распачало справу паводле факта незаконнага выкарыстання таварнага знака "Песняры", паведамляецца на афіцыйным сайце ўстановы.

Аўтар заявы – Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», якому належаць правы на брэнд знакамітага беларускага ансамбля – адправіў дакумент у Чэлябінскую пракуратару, якая перанакіравала яго ФАС.

– У сваёй заяве ўстанова паведамляе, што музыкі-клоны незаконна выкарыстоўваюць таварны знак калектыву, у тым ліку ў рэкламе канцэрта. (...) Справу распачалі супраць індывідуальнага прадпрымальніка, які з'яўляецца арганізатарам канцэрта, – гаворыцца ў паведамленні.

Гаворка ідзе пра канцэрт, які адбыўся 2 кастрычніка 2019 года ў Чэлябінску. У складзе групы выступілі Уладзімір Марусіч, Павел Заяц, Віктар Малчанаў, Уладзімір Стамаці і Вячаслаў Ісачанка, якія выступалі пад кіраўніцтвам Мулявіна ў дзевяностыя і нулявыя гады.

Гэта далёка не першы выпадак, калі пад імем вядомага брэнда выступалі іншыя «Песняры». У ліпені 2019 года яшчэ адзін калектыў з такой самай назвай у адзін дзень выступіў на канцэртах за двух розных кандыдатаў у народныя дэпутаты.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках