26 красавiка 2024, Пятніца, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - Ганне Толчыкавай: Дзяўчына, трымайся!

33
Беларусы - Ганне Толчыкавай: Дзяўчына, трымайся!
Ганна Толчыкава

Эмацыйны выступ назіральніцы на «выбарах» узрушыў краіну.

Беларускі інтэрнэт узрушыў сумленны і эмацыйны выступ назіральніцы на адным з менскіх выбарчых участкаў Ганны Толчыкавай, якая апублікавала ў «Фэйсбуку» аўдыёзапіс сваёй спрэчкі з сябрамі выбарчай камісіі, звярнуўшыся пры гэтым да беларусаў.

Таксама Ганна Толчыкава ў асобным відэа эмацыйна распавяла, чаму яна не магла змірыцца з фальсіфікацыямі.

Чытачы Charter97.org выказалі сваю падтрымку смелай дзяўчыне:

«Якая разумніца! Калі такую ўлады пакрыўдзяць, выйдуць усе на плошчу. Дзякуй, мілая за смеласць і сумленнасць! Ганьба ўладам і іх пацучанятам!»

«Трымайся, Ганна! Людзі на тваім баку!»

«Ганначка, унучачка, дзякуй табе, Няхай Бог дасць табе моцы, мы ў (90 х такія былі як ты) але нас было 13%, а вас шмат, адсоткаў 60-70 змагайцеся і вылазьце з гэтае багны»

«Я проста захапляюся гэтай дзяўчынай. Вось з такімі можна смела ісці ў бой з гэтым ліхам. Захоўвай, дзяўчына, усе гэтыя запісы. Гэта спатрэбіцца і вельмі хутка. Ну, што мужчыны, ёсць сярод нас такія, ці ўсе за плечы і спадніцы схаваемся вось такіх дзяўчат?»

«Ганначка дзякуй табе, пабольш бы такіх людзей як ты, а спрэс прайдзісветы на выбарчых участках. Мне ўжо сёмы дзясятак, і я таксама ў 2011 годзе на ўчастку №6 горада Івацэвічы быў назіральнікам, і адбывалася там тое самае, што ў цябе, але нам трэба сур'ёзна рыхтуецца да 2020 года, шукаць больш такіх людзей як ты. Дзякуй яшчэ раз, нашая ты разумніца і прыгажуня».

«Ганна дзякуючы вам і вашай смеласці веру, што яшчэ не ўсё страчана ў гэтай краіне»

«Ганна, вы сапраўдная разумніца! Я ганаруся такімі маладымі і смелымі людзьмі. Дай бог Вам здароўя, сілы духу, стаіцызму. Я веру, з такой неабыякавай моладдзю ў нас, грамадзян Беларусі, усё атрымаецца. Мы будзем жыць у вольнай краіне. Поспехі Вам».

«Малайчына. Табе жыць у гэтай краіне, калі вашае пакаленне не зменіць гэта ўсё, то далей мяняць наогул не будзе каму. Трымайся дзяўчына».

«Ганна, праўда за Вамі. Дзякуй за смеласць. Такая далікатная дзяўчынка дала адпор цэлай сістэме фальсіфікатараў. Будучыня свабоднай Беларусі за такімі як Вы!»

«Трымайся, прыгажуня! Ты не адна, нас шмат. Вельмі шмат. Яшчэ б смеласці нам. Але аднойчы гэты гнайнік прарве, абавязкова! Ты разумніца! Дзякуй табе!»

Шмат хто называе дзяўчыну сучаснай беларускай Жаннай Д'Арк:

«А гэтая дзяўчына баец! За такой Жаннай д'Арк я пайду».

«Жане д'Арк чалавечае дзякуй».

«Сапраўды! Беларуская Жанна д'Арк! Усё правільна зрабіла, гідкая група сцярвятнікаў атачыла і напала на сумленную дзяўчыну! А, калі і абразіла кагосьці, то гэтыя сцярвятнікі самі нарваліся, а іх галоўны сцярвятнік сам абражае ўсіх людзей. Чуеш, Саша Шклоўскі, гэта ты мусіш «галаву адкруціць і рукі павыварочваць» .Твае словы - у твае вушы».

Людзі пішуць, што гатовыя абараняць Ганну, калі з ёй нешта здарыцца:

«Дзякуй, табе і тваім бацькам, грамадзянка Ганна! Беражы сябе і дай ведаць, калі пакрыўдзяць! »

«Стану побач. Прыкрыю».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках