26 красавiка 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зеркаль: Украіна «ўпячэ» Расею на кампенсацыі

14
Зеркаль: Украіна «ўпячэ» Расею на кампенсацыі
АЛЕНА ЗЕРКАЛЬ
ФОТА: УНІАН

Гэта адбудзецца пасля пастановы суда ў Гаазе.

Украіна будзе дамагацца спагнання кампенсацый з Расеі ў выпадку, калі Міжнародны суд ААН вынесе пастанову аб пройгрышы РФ паводле справы Украіны супраць Расеі, якая тычыцца Крыма і Данбаса.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта ў інтэрв'ю ў эфіры 24 каналу распавяла намесніца кіраўніка МЗС Алена Зеркаль.

Паводле ейных слоў, пастанова паводле справы можа стаць вядомая прыкладна ў 2022 годзе.

"Вядома, мы не ведаем, дзе будзе Расея ў 2022 годзе, а дзе будзем мы, і што будзе ў свеце. Але пасля гэтага мы можам, і, думаю, што і павінны, паставіць пытанне аб кампенсацыі пасля пастановы за шкоду ў сувязі з фінансаваннем Расеяй тэрарызму на тэрыторыі Украіны", - сказала яна.

Яна дадала, што кампенсацыі будуць тычыцца не толькі фінансавання тэрарызму, але і расавай дыскрымінацыі ў Крыме.

Зеркаль падкрэсліла, што пытанне кампенсацый ставіцца пасля таго, як ўстанаўліваюцца факты і прызнаюцца парушэнні.

«Я больш чым упэўненая, што ўсе факты, якія мы ўкладвалі ў мемарандуме аб расавай дыскрымінацыі ў Крыме, таксама знойдуць сваё пацвярджэнне і будуць прынятыя судом як парушэнне», - сказала яна.

На пытанне, ці «ўпячэ» Украіна Расею на грошы пасля пастановы суда, Зеркаль адказала, што ўсё ж яна дыпламатка, каб выказвацца такімі фразамі, але пасля гэтага дадала, што «ўпячы трэба».

«Упячом-упячом. Калі дазволяць, то ўпячом! І я была б вельмі радая, калі б мне дазволілі ўпячы!» - сказала яна.

Нагадаем, 8 лістапада Міжнародны суд ААН прызнаў сваю юрысдыкцыю паводле справе Украіны супраць Расеі за парушэнне дзвюх міжнародных канвенцый - аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму і аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.

Наперадзе - прыняцце судом пастановы, якая можа быць вынесеная прыблізна ў 2022 годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках