27 красавiка 2024, Субота, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапанавалі стварыць «базу фальсіфікатараў» і зрабіць іх невыязнымі

83
Беларусам прапанавалі стварыць «базу фальсіфікатараў» і зрабіць іх невыязнымі
ВІКТАР ГАРБАЧОЎ

«База дармаедаў» жа існуе.

Блогер і прадпрымальнік Віктар Гарбачоў прапанаваў беларусам стварыць «базу фальсіфікатараў» і зрабіць невыязнымі з краіны тых, хто крадзе галасы грамадзянаў на «выбарах».

Варыянты дзеянняў: перадаваць звесткі пра фальсіфікатараў у консульскія ўстановы заходніх краінаў і дамагацца адпаведнага пытання ў візавай анкеце пра ўдзел у «працы» выбарчых камісій, інфармаванне пра злачынствы фальсіфікатараў з мэтай анулявання ўжо наяўных візаў, просьбы пра абмежаванне для іх магчымасці атрымаць Карту паляка і г. д.

Нагадаем, што ўчора з прапановай ануляваць шэнгенскія візы і не выдаваць новыя ўсім удзельнікам фальсіфікацый так званых «выбараў» у Беларусі выступіў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках