26 красавiка 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы знайшлі ахілесаву пяту фальсіфікатараў «выбараў»

126
Беларусы знайшлі ахілесаву пяту фальсіфікатараў «выбараў»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА REUTERS

Чаго баяцца ўсе гэтыя цётачкі з начосамі?

Беларусы выступаюць з прапановай ануляваць шэнгенскія візы і не выдаваць новыя ўсім удзельнікам фальсіфікацый так званых «выбараў» у Беларусі. З такой прапановай у «Фэйсбуку» выступіў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў:

«Прыйшоў у Коласаўскую выбарчую камісію №106.

Пытаюся: «Скажыце, як можа быць абраны дэпутат, калі прыходу на акрузе паводле падліку маіх назіральнікаў не было. Ён склаў 42% ».

Нямая сцэна. Толькі рукамі развяла чалец камісіі.

Кажу ёй, што са свайго боку гарантую, што спісы чальцоў участковых і акруговых выбарчых камісій Коласаўскай выбарчай акругі №106 будуць перададзеныя ў еўрапейскія амбасады з просьбай не выдаваць ім шэнгенскія візы.

І тут я зразумеў, што знайшоў ахілесаву пяту ўсіх гэтых цётачак з начосам, неадэкватных, нахабных, надзьмутых, ганарлівых, нібыта валадарных на сваіх квадратных метрах участка, аднак настолькі кволых і бездапаможных, ахвочых ездзіць на шопінг у Вільню і Беласток, лётаць на адпачынак у Еўропу.

Ануляванне шэнгенскіх віз і нявыдача новых - адэкватны крок за іх злачынствы».

Яго падтрымлівае і вядомы прадпрымальнік і блогер Віктар Гарбачоў:

«Чальцы ЦВК у пралёце?

«Ды як жа гэта так! Ды гэта зусім не па-чалавечы. Гэта недэмакратычна і так не павінна быць! Што вы сабе дазваляеце? Мы будзем скардзіцца і інфармаваць міжнародную грамадскасць! Гэта парушэнне правоў чалавека! Не дазволім. Не даруем! Будзем у міжнародныя суды падаваць. У Гаагу!»

І ўсё ў такім жа духу. З усіх бакоў. Віск. Істэрыка. Тупат ног і маханне рукамі. Слёзы. Пагрозы. І неразуменне. Як? Як такое магчыма ў XXI стагоддзі, ды ў цэнтры Еўропы?

А што здарылася? А што адбылося? Ах, ЕЗ не прызнала «выбары» у Беларусі. Ну, добра не прызнала, дык яны яшчэ на гэтай падставе надумалі абмежаваць выдачу віз! Не, не ўсім, а тым, хто гэтыя выбары арганізоўваў і быў удзельнікам фальсіфікацый. Уяўляеце? Усе чальцы камісій - з гэтага часу становяцца невыязнымі ў ЕЗ. Балазе, інфармацыі сягоння гаць гаці і спісы чальцоў усюды ў СМІ. Вось і ўсё. Цяпер пры падачы анкет на візу адно з пытанняў;

«Ці былі Вы чальцом выбарчай камісіі ў перыяд з 1996 і да сёння?»

Пры станоўчым адказе аўтаматычна анкета не прымаецца і выдаляецца.

Усё! Прыехалі? Не, а як жа Вы думалі? Пастаянна быць удзельнікам хлусні, падману і фальсіфікацый і пасля ўсяго гэтага яшчэ і па Еўропах катацца? Кропка. І не важна, што ў вас там сваякі і сябры. Удзельнікам АЗГ дарога ў ЕЗ закрытая.

Разумееце? Калі міжнародныя камісіі не прызнаюць «выбары», значыць, і іх арганізатары з'яўляюцца ўдзельнікамі фальсіфікацый і могуць пры прыездзе ў краіны ЕЗ далей несці смуту!

Усё! Кропка! Заслужылі!

Хаця? Міжнародная камісія краін СНД прызнае «выбары» заўсёды. Так што, не ўсё страчана, можна ажыццяўляць выезды ў гэтыя краіны. Калі ласка.

За ўсё ў гэтым жыцці трэба адказваць.

P.S. Ну што, удзельнікі АЗГ, забаяліся? Дыханне перахапіла і адразу пачалі думаць, як апраўдацца і што цяпер рабіць? Страшна? Думаеце, каго зрабіць крайнім і на каго зваліць усю гэтую вакханалію? А ні на каго! Самі за сябе умейце адказваць!

Ручкі задрыжалі і ножкі затрэсліся?

Ладна. Жывіце. І глядзіце, як трэба жыць там, а не тут. Выязджайце. Гэта ўсяго толькі мае думкі. Пакуль гэтага няма. Аднак. Усё можа быць у гэтым жыцці. А раптам? А раптам народ Беларусі такую петыцыю запусціць па ўсім свеце і гэта будзе прынята? Разумееце? Калі тысячы тых, хто стаміўся жыць у хлусні, сапраўдныя грамадзяне і патрыёты Беларусі ды такую петыцыю з подпісамі запусцяць!?

Страшна? А як жа!

Вось цяпер спіце і дрыжыце. А раптам у дзверы пастукаюць, у акенца, ды спытаюць: «А вы з'яўляліся удзельнікам гэтых фальсіфікацый і былі сябрам АЗГ?»

І што адказаць і як сказаць? Думайце. І так! Хай ля дзвярэй заўсёды стаіць трывожная торба. А як Вы думалі? Не ўсё ж народу Беларусі за вашыя грахі пакутаваць. Гэта называецца дэмакратыя. Ну, калі за злачынства трэба адказваць. Адказваць незалежна ад тэрміну даўніны. І так. Кажуць, што ў наступным годзе ў Беларусі зноў выбары? Ну, у вас ёсць выбар - быць чальцом або не? Выбар ёсць заўсёды! Але памятайце пра STOP VISA! А раптам? Ды яшчэ і ў пашпарце адзнаку паставяць з указаннем прычыны? Ну, як таўро. На ўсё жыццё», - напісаў Віктар Гарбачоў.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках