26 красавiка 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салдаты ганаровай варты Літвы і Польшчы правялі рэпетыцыю развітання з Каліноўскім

Салдаты ганаровай варты Літвы і Польшчы правялі рэпетыцыю развітання з Каліноўскім
ФОТА: ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»

Трэніроўка прайшла на Старых Росах у Вільні.

«Белсат» наведаў могілкі Старыя Росы ў Вільні, дзе праходзіць рэпетыцыя ўрачыстасці перапахавання дваццаці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў.

Ганаровыя варты Літвы і Польшчы правялі генеральную рэпетыцыю ўрачыстай цырымоніі перапахавання, якая пачнецца літаральна праз гадзіну, паведамляе «Белсат».

Польскія харцары запалілі свечкі над магіламі тых паўстанцаў, якія пазбеглі павешання на Лукішках і здолелі вярнуцца з Сібіры.

«Грамадскі камітэт апекі над Старымі Росамі і Арганізацыя польскіх харцараў у Літве пастанавілі ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863–1864 гадоў 21 лістапада, бо заўтра, 22 лістапада, у сувязі з захадамі бяспекі мы не маглі б гэтага зрабіць», – апавяла «Белсату» Аліна Абалевіч з Польскага дыскусійнага клуба.

МУЗЫКІ З ЛІТОЎСКАЙ АРМІІ НА РОСАХ. 21 ЛІСТАПАДА 2019 ГОДА. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
У КАПЛІЦЫ ЎНОСЯЦЬ СКРЫНІ, НА ЯКІХ ПАДЧАС УРАЧЫСТАСЦЯЎ БУДУЦЬ СТАЯЦЬ ТРУНЫ ПАЎСТАНЦАЎ. 21 ЛІСТАПАДА 2019 ГОДА. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
СХЕМА РАЗМЯШЧЭННЯ КІРАЎНІКОЎ І ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПАЎСТАННЯ. ПАРЭШТКІ КАЛІНОЎСКАГА БУДУЦЬ ЗНАХОДЗІЦЦА Ў ТРУНЕ ПАД НУМАРАМ 2. НА СХЕМЕ ВІДАЦЬ МЕСЦА ГАНАРОВЫХ ГАСЦЕЙ І ЖУРНАЛІСТАЎ. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
ГЕРБ ПАЎСТАННЯ 1863–1864 ГАДОЎ НА МАДЭЛІ ТРУНЫ ЗЫГМУНТА СЕРАКОЎСКАГА. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
САЛДАТЫ З ЛІТВЫ І ПОЛЬШЧЫ ПАДЧАС РЭПЕТЫЦЫІ ЦЫРЫМОНІІ ПЕРАПАХАВАННЯ ПАЎСТАНЦАЎ. 21 ЛІСТАПАДА 2019 ГОДА. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
ПОЛЬСКІЯ ЖАЎНЕРЫ РЭПЕТУЦЬ ЦЫРЫМОНІЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ ПЕРАПАХАВАННЯ ПАЎСТАНЦАЎ 1863–1864 ГАДОЎ. 21 ЛІСТАПАДА 2019 ГОДА. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
МУЗЫКІ З ЛІТОЎСКАЙ АРМІІ НА РОСАХ. 21 ЛІСТАПАДА 2019 ГОДА. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
ЧАЛЬЦЫ ГРАМАДСКАГА КАМІТЭТА АПЕКІ НАД СТАРЫМІ РОСАМІ ЎСКЛАДАЮЦЬ ЗНІЧЫ НА МАГІЛЕ АДНАГО З УДЗЕЛЬНІКАЎ ПАЎСТАННЯ 1863–1864 ГАДОЎ. 21 ЛІСТАПАДА 2019 ГОДА. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
САЛДАТЫ ГАНАРОВАЙ ВАРТЫ ЛІТВЫ І ПОЛЬШЧЫ ГРЭЮЦЦА Ў АЎТОБУСЕ. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
МОГІЛКІ РОСЫ. ФОТА – ДЗЯНІС ДЗЮБА / «БЕЛСАТ»
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках