26 красавiка 2024, Пятніца, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ўпершыню вымералі пульс сіняга кіта

Навукоўцы ўпершыню вымералі пульс сіняга кіта

Навукоўцы наблізіліся да кіта на надзіманай лодцы і размясцілі датчык ля левага плаўніка жывёлы.

Навукоўцы з Стэнфардскага ўніверсітэта ўпершыню вымералі пульс сіняга кіта і даведаліся, што падчас апускання за ежай сэрцабіццё жывёл скарачаецца да двух удараў у хвіліну. Раней даследчыкі меркавалі, што сэрца кіта вырабляе 15 удараў у хвіліну, паведамляе zn.ua са спасылкай New Scientist.

Навукоўцы наблізіліся да кіта на надзіманай лодцы і размясцілі датчык ля левага плаўніка жывёлы. На працягу дзевяці гадзін яны маглі сачыць за частатой сардэчных скарачэнняў жывёлы. Досыць часта пульс кіта запавольваўся да двух-васьмі ўдараў у хвіліну.

Даследнікі адзначаюць, што найбольшы час апускання кіта дасягаў 16,5 хвілін, ён апускаўся пад ваду на 184 метры. Ён усплываў на прамежкі часу ад адной да чатырох хвілін, тады яго пульс быў максімальным і дасягаў 37 удараў у хвіліну.

Даследнікі лічаць, што зніжэнне частаты сардэчных скарачэнняў пры апусканні дазваляе целу кіта размеркаваць насычаную кіслародам кроў ад сэрца да цягліц, неабходных для нырання. Затым ён падымаецца да паверхні для аднаўлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках